Кіраўнік "Свабоднага тэатру" Мікалай Халезін атрымаў у свой блог ананімны матэрыял з пагрозай.
"Можаш проста зьнікнуць ціхім вечарам, калі будзеш вядзерца з адкідамі выносіць. І калі едзеш на сваім гаўнаходзе па горадзе, глядзі ўважліва, а то часам у грузавіках тармазы барахляць. З бухога вадзілы хто спытаецца, а ты можаш і да койкі з кропельніцай не даехаць у машыне з мігалкамі. Гэта табе, ..., папярэджаньне вуснае, а далей будуць званочкі не зусім прыемныя для здароўя", — напісана ў камэнтары.
Напярэдадні Халезін апублікаваў на сайце "Хартыі-97" артыкул «Нязручныя пытаньні», дзе выказваў свае вэрсіі адносна сьмерці журналіста Алега Бябеніна.
6 верасьня ліст з пагрозамі атрымала шэф-рэдактарка "Народнай волі" Сьвятлана Калінкіна. Раней Калінкіна таксама пісала пра акалічнасьці сьмерці Бябеніна.