На падрыхтоўку да фэстывалю-кірмашу "Дажынкі-2010" у Лідзе выдаткавалі 265 мільярдаў рублёў.
Пра гэта даклаў прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Сідорскаму, які наведвае Ліду, намесьнік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Юрый Масквічоў, перадае БелТА.
Падчас падрыхтоўкі было задзейнічана 5 тысяч чалавек і 66 будаўнічых арганізацый на 220 аб'ектах.
Адным з самых значных аб'ектаў Юрый Масквічоў назваў Лядовы палац. На яго ўзьвядзеньне было выдаткавана каля 38,5 мільярда рублёў. Тут ёсьць хакейная пляцоўка 60х31 м, чатыры распранальні для хакеістаў, трыбуна на 1000 глядацкіх месцаў, трэнажорная і гульнявыя залі, а таксама сауны.