Міліцыя затрымала Сяргей Папова

Турма на вуліцы Акрэсьціна

8 верасьня раніцай міліцыянты затрымалі кіраўніка менскай арганізацыі незарэгістраванай Партыі Свабоды Сяргея Папова.
Міліцыянты таксама ўчынілі ператрус на кватэры, дзе жыве Папоў. З пастановы на ператрус вынікае, што хлопца падазраюць у датычнасьці да здарэньня ля турмы на вуліцы Акрэсьціна.

6 верасьня невядомыя кінулі ў будынак турмы некалькі "кактэляў молатава". Відэа гэтага здарэньня можна паглядзець тут

У часе ператрусу ў Папова міліцыянты сканфіскавалі 2 пустыя каністры з-пад бэнзіну, бутэльку машыннага масла, кампутар, дыскі і фотакамэру маці хлопца.

Бацькі Сяргея некалькі разоў заяўлялі, што іхны сын ня мае дачыненьня да здарэньня 6 верасьня, бо ў той дзень знаходзіўся на лецішчы за горадам.

7 верасьня міліцыя Менску паведаміла, што распачала крымінальную справу па факту здарэньня ля турмы на вуліцы Акрэсьціна. Хоць днём раней прадстаўнікі МУС абвяргалі сам факт здарэньня.