7 верасьня пачынаецца пазачарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў. Дэпутаты будуць абмяркоўваць праекты нацыянальнага бюджэту і бюджэту Фонду сацыяльнай абароны на 2011 год, зьмены ў Падатковым і Бюджэтным кодэксах. Пытаньня аб прызначэньні даты чарговых прэзыдэнцкіх выбараў у папярэднім парадку дня сэсіі няма.
Дату правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў згодна зь беларускім заканадаўствам прызначае выключна Палата прадстаўнікоў. Аднак пакуль што ніхто з Палаты па кансультацыі ў Цэнтральную выбарчую камісію не зьвяртаўся. Пра гэта "Свабодзе" сказаў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Ён дадаў, што раней у такіх выпадках дэпутаты звычайна кансультаваліся са спэцыялістамі ЦВК.
Ды і ў кіраўніцтва Цэнтравыбаркаму цяпер пляны найперш зьвязаныя зь міжнароднай дзейнасьцю, кажа спадар Лазавік:
"На гэтым тыдні старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына вылятае ў Грузію. Там адбудзецца чарговая канфэрэнцыя Асацыяцыі арганізатараў выбараў Эўропы. На наступным тыдні я пляную ўдзельнічаць у канфэрэнцыі па выбарах, якая адбудзецца ў Аўстрыі. Так што ў нас ёсьць свае пляны".
Аналітык Аляксандар Класкоўскі, зь якім мы размаўлялі напярэдадні адкрыцьця пазачарговай сэсіі, характарызуе сытуацыю так:
"Тут бабка надвое варажыла, таму што беларускім уладам і хочацца, і колецца. Напружаныя стасункі з Масквой падштурхоўваюць да таго, каб усё ж такі раней, да Новага году, праводзіць выбары. Але разам з тым улада і пэрсанальна першая асоба баяцца паказацца слабымі. І калі ссунуць дату выбараў, то гэта можа мець рэзананс сярод электарату. Маўляў, найвышэйшы кіраўнік нечага спалохаўся.
Хаця ўвогуле я думаю, што таямнічасьць — гэта стыль беларускай улады. Можна згадаць, як патаемна Беларусь далучылася да Мытнага саюзу "тройкі". І таму і 7 верасьня могуць быць самыя нечаканыя рашэньні".
Паводле заканадаўства, дэпутаты сапраўды могуць прызначыць дату выбараў і сёньня. Дастаткова камусьці зь іх прапанаваць уключыць у парадак дня гэтае пытаньне, і калі іншыя калегі яго падтрымаюць, то Палата павінна будзе разглядаць гэтую праблему.
Дэпутаты тлумачаць правядзеньне пазачарговай сэсіі даручэньнямі Аляксандра Лукашэнкі, выказанымі ў штогадовым пасланьні. Маўляў, выканаць іх немагчыма без прыняцьця шэрагу новых законаў. Старшыня камісіі па прамысловасьці, паліўна-энэргетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Сяргей Сямашка адзначае:
"Прымаючы Закон аб бюджэце, напрыклад, у сьнежні, мы ствараем невыносныя ўмовы шмат каму, у тым ліку суб'ектам гаспадараньня і мясцовым выканаўчым уладам. У выніку мясцовыя саветы вымушаныя прымаць свае бюджэты ў самым хуткім тэмпе. І гэта выклікае самыя максымальныя нараканьні з боку прадпрымальнікаў і суб'ектаў гаспадараньня.
Акрамя таго, тыя падзаконныя акты, якія прымаюцца ў разьвіцьцё законаў аб падаткаабкладаньні, прынамсі інструкцыя па падатках выходзіць яшчэ пазьней, дзесьці ў лютым".
А гэта, падкрэсьлівае спадар Сямашка, нэгатыўна адбіваецца на суб'ектах гаспадараньня і ўрэшце выклікае штрафы, зь якімі пасьля трэба доўга разьбірацца.
“Выбары прызначаюцца не пазьней за 5 месяцаў да завяршэньня паўнамоцтваў дзейнага кіраўніка дзяржавы, а праводзяцца не пазьней за два месяцы. Вось адкуль і ўзялася гэта дата – 6 лютага 2011 году”, — патлумачыў сакратар Цэнтравыбаркаму.

Выбары прызначаюцца не пазьней за 5 месяцаў да завяршэньня паўнамоцтваў дзейнага кіраўніка дзяржавы...