Нягледзячы на тое, што Беларусь увяла абмежаванні на пастаўкі грэчневых круп ў Расею (з прычыны чаго прэзыдэнт Дзмітрый Мядзведзеў некалькі дзён таму назваў гэта «не прававымі, а медыцынскімі абмежаваннямі»),-- сама Беларусь сутыкнулася з жорсткім дэфіцытам грэчкі.
На сёньня гэты прадукт ужо фактычна зьнік з паліцаў вясковых крамаў, а ў гарадах прадпрыемствы гандлю абмяжоўваюць продаж. Цана крупаў, якія раптам сталі дэфіцытам, вырасла амаль удвая. Гаспадарнікі заяўляюць, што сёлета зноў давядзецца завозіць грэчку з-за межаў Беларусі.
Пра прычыны чарговага дэфіцыту ў краіне даведваліся сёньня рэгіянальныя карэспандэнты "Свабоды".
"Падаражэла грэчка і сёньня…"
На Гарадзеншчыне цэны на новыя паступленьні грэцкіх крупаў з пачатку гэтага тыдня павышаюцца амаль у два разы.
Апошнія дні ў многіх крамах Горадні і вобласьці няма на прылаўках грэцкіх крупаў. Прадаўцы кажуць, што попыт на іх апошнім часам вырас у сувязі з дэфіцытам у суседніх краінах.
Кажа загадчыца вясковай крамы:
“Грэчка вырасла ў цане. Апошнюю мы атрымлівалі па 3860, а зараз зусім няма. Дарэчы, раней, яна каштавала па 3060. Ні на воднай базе няма, дзе ні замаўлялі”.
Кажа дырэктарка гарадзкой крамы:
“А вось не прывезьлі нам грэчкі, хоць і замаўлялі. Нам у суботу дастаўлялі тавар, а грэчкі не прывезьлі”.
Карэспандэнт: “А купляць яе больш сталі?”
Спадарыня: “Так, болей. Заварушыліся людзі і ў нас”.
Прадпрыемства “Скідзельаграпрадукт” зьяўляецца асноўным вытворцам грэцкіх крупаў на Гарадзеншчыне. Прычым, пастаўшчыкамі сыравіны зьяўляюцца мясцовыя сельгаспрадпрыемствы.
Пытаюся ў адмыслоўца “Скідзельаграпрадукту” спадарыні Ліліі: як яна расцэньвае тое, што зьявіліся перабоі з грэцкімі крупамі?
“Так перабоі есьць з грэчкай, паколькі стары ўраджай скончыўся, а новы толькі пачаў паступаць нам на перапрацоўку. А мы ў першую чаргу забясьпечваем бюджэтныя арганізацыі: садкі, школы, шпіталі, а ўжо што заставалася, давалі ў крамы. Калі яны прасілі 50 упаковак, то мы адпускалі па 10, каб хапіла ўсім”.
Спадарыня таксама кажа, што адпускныя цэны зь сёньняшняга дня значна зьмяніліся.
Спадарыня: “На 74% вырасьлі цэны. Калі раней фасаваная ўпакоўка каштавала 2305, то зараз — 4019. Такое ўказаньне нам даў наш дэпартамэнт. Канешне, грэчкі пачалі цяпер браць болей, паколькі Расея і Ўкраіна падвысілі кошты, бо год сёлета на гэту культуру ў іх быў няўдалы”.
А вось што кажа на гэты конт звычайная пакупніца, якая ня здолела сёньня купіць грэцкіх крупаў:
“Ну што мы можам зрабіць, маленькія людзі, калі ў нас такое кіраўніцтва кругом? Чаму мы, беларусы, павінны цярпець і купляць за высокія кошты, калі ў нас усё ўрадзіла і мы мясны край, а цэны…”
"Грэчка ў Берасьці пераважна расейская"
У шматлікіх невялікіх крамах Берасьця набыць грэчку становіцца праблематычна. Акрамя іншага, яе цана вырасла амаль у два разы. На паліцах крамаў выстаўленая ў асноўным прадукцыя расейскай вытворчасьці. Берасьцейскія СПК толькі распачалі ўборку гэтай культуры.
У вобласьці фэрмэры не займаюцца вырошчваньнем грэчкі. Многія адзначаюць, што гэта нявыгадна, ды й кліматычныя ўмовы не зусім добрыя для гэтай культуры. СПК, паводле дзяржаўнай праграмы, засяваюць даволі вялікія плошчы грэчкай. На сёньняшні дзень уборка толькі пачалася, ураджайнасьць, як адзначаюць ў маларыцкай управе сельскай гаспадаркі і харчаваньня, сярэдняя. Праўда, плян наўрад ці патрапяць выканаць:
"Паводле дзяржаўнага пляну мы павінны здаць 410 тон грэчкі. Але мне падаецца, што наўрад ці зможам выканаць патрабаваньні. Надвор'е сёлета ўнесла свае карэктывы. Штогод мы засяваем каля 300 гектараў грэчкі. Што да ажыятажу вакол гэтай культуры, то ня ведаю, адкуль ён зьявіўся. У нашым раёне на паліцах крамаў дастаткова грэчкі."
Кошты на грэчку ўзьняліся істотна, з двух тысячаў за кіляграм да пяці тысячаў. Аптовыя прадаўцы павялічваюць свае цэны, але асаблівых перабояў па вобласьці з грэчкай не назіраецца, паведамілі нашаму радыё ў аблспажыўсаюзе. Сытуацыя на рынку выклікана неўраджаем у Расеі:
"Сапраўды, цэны павысіліся, але ў рэгіёнах не назіраецца нейкага ажыятажнага попыту на гэты прадукт."
Кіраўніцтва "Брэстхлебапрадукту" адзначае, што на сёньня прадпрыемства толькі пачало збор грэчкі. Празь месяц пасьля таго, як зерне грэчкі будзе адпраўлена на перапрацоўку ў Гомельхлебапрадукт і адтуль крупы будуць дастаўленыя ў вобласьць, сытуацыя зьменіцца, і цэны стабілізуюцца. Раней нейкага асаблівага попыту на грэчку не назіралася:
"У мінулым годзе наша прадпрыемства зь цяжкасьцю магло прадаць толькі два вагоны — гэта толькі 120 тон. Праблема была яе прадаць. А цяпер вось такі ажыятаж. Пераапрацоўка грэчкі вядзецца толькі ў Гомелі. Завод там не заўсёды загружаны. Аб'ёмы зусім невялікія."
Фэрмэр зь Берасьця кажа, што ў вобласьці няма ніводнай прыватнай гаспадаркіа, якая б займалася грэчкай. Улічваючы клімат, гаспадары не бяруцца за вырошчваньне гэтай культуры. Што да павышанага попыту і цэнаў на гэты прадукт, фэрмэр кажа, што гэта па вялікаму рахунку проста неабгрунтавана:
"Грэчку ж ня кожны дзень купляеш. Хай яна падаражэла. Іншая справа — малако і хлеб. А так хіба праблема пайсьці і набыць кіляграм..."
"Грэчку па 3000 ўжо разьмялі"
Сёлета на Магілёўшчыне няўрод на грэчку. Гаспадаркі не дабралі палову ўраджаю проці леташняга. Пасеялі ж у два разы болей.
Сельгаспрадпрыемствы й фэрмэрскія гаспадаркі рэгіёну пасеялі амаль 5900 гектараў грэчкі. Яе ўборка яшчэ працягваецца, аднак спэцыялісты ўжо адзначаюць, што яе ўраджай будзе замалым.
“1115 гектараў убралі на сёньняшні дзень. Намалочана 889 тон пры ўраджайнасьці 8 цэнтнэраў з гектара. Гэта ненармальна. Летась на гэтую дату ўраджайнасьць была 18 цэнтнэраў з гектара. Падгарэла сёлета. Пчала ня йшла нічога, таму не завязалася нічога”, — патлумачыў спэцыяліст упраўленьня сельскай гаспадаркі й харчаваньня Магілёўскага аблвыканкаму.
Ураджайнасьць грэчкі летась была нечакана вялікай. Гаспадаркі разьлічвалі, што яна будзе такой і сёлета. Павялічылі плошчы пасеву, бо грэчку выгадна вырошчваць. Яе кошт вышэйшы за іншыя зерневыя культуры ў два разы. Сёлетняе надвор’е аднак зьвяло чаканы прыбытак да стратаў.
“Ну мы ўжо ўбралі грэчку. Па дзесяць цэнтнэраў атрымалі. Не, гэта ненармальна. Я меркавала, што мы атрымаем дваццаць-дваццаць два цэнтнэры. І дужа добрыя прагнозы паказвалі, але засуха засушыла й па два зернейкі толькі атрымалі. Пасеялі сёлета шэсьцьдзесят гектараў. Летась трыццаць сеялі. Меркавалі, што будзе лепш, аднак засуха”, прызнала спэцыялістка экспэрымэнтальнай базы “Глуск”.
У магілёўскіх крамах тым часам вялікага ажыятажу з набыцьцём грэчкі не назіраецца. Гэта аднак не азначае, што людзі, перадусім сталага веку, задаволеныя коштам круп. Цана пакунка грэчкі вагаецца ад трох з паловай да чатырох тысяч.
“Людзі разьмялі ўсё ў гэтых шапіках, дзе па тры тысячы было. Па дзесяць кіляграмаў бралі. Калі стала ў краме чатыры з капейкамі, то ясна, што яна падаражэла супраць шапіка на тысячу. Я купіла чатыры кіляграмы — мне хопіць на год”, кажа магілёўская пэнсіянэрка.
Гандляры адзначаюць, што бліжэйшым часам цану на грэчку не зьбіраюцца падымаць, аднак, калі тое зробяць яе вытворцы, то гэта зробяць і яны. У бальшыні крамаў грэцкія крупы расейскай вытворчасьці, расфасаваныя ў Беларусі.
У Магілёве ядуць грэцкую кашу з Расеі “Сувораўскую”, бо яна ёсьць. Беларускай няма…
Экспэрт "Свабоды": "Сёньняшні дэфіцыт грэчкі быў справакаваны ў 2000-я гады"
Кіраўнік лябараторыі крупяных культур навукова-вытворчага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Раман Кадыраў тлумачыць, што дэфіцыт грэчкі ў Беларусі справакавалі памылкі ў вырошчваньні гэтай культуры ў папярэднія некалькі гадоў:
"Цяпер у многіх гаспадарках нават няма досьведу ў вырошчваньні гэтай культуры. Гэта вынік таго, што да 2005-2006 гадоў плошчы пад пасевы грэчкі скараціліся да 8-9 тысяч гектараў. І таму цяпер патрэбныя яшчэ некалькі гадоў, каб аграномы ў гаспадарках адпрацавалі як належыць тэхналёгію".
Раман Кадыраў абвяргае інфармацыю некаторых дзяржаўных чыноўнікаў пра нібыта існуючыя пляны імпарту беларускай грэчкі ў Расею:
"Па-першае, у Расею прадаваць грэчку пакуль ня зможам. Таму што зямельныя плошчы пад грэчкай у 34 тысячы гектараў хаця б здолелі забясьпечыць грэчкай Беларусь. Гэта значыць, што нам трэба мець абавязкова 35-40 тысяч га пасеваў. А калі хочам экспартаваць, то трэба сеяць больш, альбо павышаць ураджайнасьць".
Камэнтуючы нядаўнюю заяву расейскага боку наконт абмежаваньняў па пастаўках у Расею грэцкай крупы зь Беларусі віцэ-прэмьер Іван Бамбіза заявіў, што "да нядаўняга часу Беларусь сама імпартавала каля 20 тысяч тон". Цяпер, па яго словах, размова пакуль не ідзе аб буйных пастаўках за мяжу. Пры гэтым Іван Бамбіза паведаміў, што пакуль у Расею, у прыватнасьці, у Татарстан, адгружана аж 9 тон грэчкі"

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

Грэчка вырасла ў цане ...

На 74% вырасьлі цэны. Калі раней фасаваная ўпакоўка каштавала 2305, то зараз — 4019 ...
Спадарыня: “На 74% вырасьлі цэны. Калі раней фасаваная ўпакоўка каштавала 2305, то зараз — 4019. Такое ўказаньне нам даў наш дэпартамэнт. Канешне, грэчкі пачалі цяпер браць болей, паколькі Расея і Ўкраіна падвысілі кошты, бо год сёлета на гэту культуру ў іх быў няўдалы”.
А вось што кажа на гэты конт звычайная пакупніца, якая ня здолела сёньня купіць грэцкіх крупаў:
“Ну што мы можам зрабіць, маленькія людзі, калі ў нас такое кіраўніцтва кругом? Чаму мы, беларусы, павінны цярпець і купляць за высокія кошты, калі ў нас усё ўрадзіла і мы мясны край, а цэны…”
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
"Грэчка ў Берасьці пераважна расейская"
У шматлікіх невялікіх крамах Берасьця набыць грэчку становіцца праблематычна. Акрамя іншага, яе цана вырасла амаль у два разы. На паліцах крамаў выстаўленая ў асноўным прадукцыя расейскай вытворчасьці. Берасьцейскія СПК толькі распачалі ўборку гэтай культуры.
У вобласьці фэрмэры не займаюцца вырошчваньнем грэчкі. Многія адзначаюць, што гэта нявыгадна, ды й кліматычныя ўмовы не зусім добрыя для гэтай культуры. СПК, паводле дзяржаўнай праграмы, засяваюць даволі вялікія плошчы грэчкай. На сёньняшні дзень уборка толькі пачалася, ураджайнасьць, як адзначаюць ў маларыцкай управе сельскай гаспадаркі і харчаваньня, сярэдняя. Праўда, плян наўрад ці патрапяць выканаць:
наўрад ці зможам выканаць патрабаваньні ...
"Паводле дзяржаўнага пляну мы павінны здаць 410 тон грэчкі. Але мне падаецца, што наўрад ці зможам выканаць патрабаваньні. Надвор'е сёлета ўнесла свае карэктывы. Штогод мы засяваем каля 300 гектараў грэчкі. Што да ажыятажу вакол гэтай культуры, то ня ведаю, адкуль ён зьявіўся. У нашым раёне на паліцах крамаў дастаткова грэчкі."
Кошты на грэчку ўзьняліся істотна, з двух тысячаў за кіляграм да пяці тысячаў. Аптовыя прадаўцы павялічваюць свае цэны, але асаблівых перабояў па вобласьці з грэчкай не назіраецца, паведамілі нашаму радыё ў аблспажыўсаюзе. Сытуацыя на рынку выклікана неўраджаем у Расеі:
"Сапраўды, цэны павысіліся, але ў рэгіёнах не назіраецца нейкага ажыятажнага попыту на гэты прадукт."
Кіраўніцтва "Брэстхлебапрадукту" адзначае, што на сёньня прадпрыемства толькі пачало збор грэчкі. Празь месяц пасьля таго, як зерне грэчкі будзе адпраўлена на перапрацоўку ў Гомельхлебапрадукт і адтуль крупы будуць дастаўленыя ў вобласьць, сытуацыя зьменіцца, і цэны стабілізуюцца. Раней нейкага асаблівага попыту на грэчку не назіралася:
"У мінулым годзе наша прадпрыемства зь цяжкасьцю магло прадаць толькі два вагоны — гэта толькі 120 тон. Праблема была яе прадаць. А цяпер вось такі ажыятаж. Пераапрацоўка грэчкі вядзецца толькі ў Гомелі. Завод там не заўсёды загружаны. Аб'ёмы зусім невялікія."
Фэрмэр зь Берасьця кажа, што ў вобласьці няма ніводнай прыватнай гаспадаркіа, якая б займалася грэчкай. Улічваючы клімат, гаспадары не бяруцца за вырошчваньне гэтай культуры. Што да павышанага попыту і цэнаў на гэты прадукт, фэрмэр кажа, што гэта па вялікаму рахунку проста неабгрунтавана:
"Грэчку ж ня кожны дзень купляеш. Хай яна падаражэла. Іншая справа — малако і хлеб. А так хіба праблема пайсьці і набыць кіляграм..."
МАГІЛЁЎШЧЫНА
"Грэчку па 3000 ўжо разьмялі"
Сёлета на Магілёўшчыне няўрод на грэчку. Гаспадаркі не дабралі палову ўраджаю проці леташняга. Пасеялі ж у два разы болей.
Сельгаспрадпрыемствы й фэрмэрскія гаспадаркі рэгіёну пасеялі амаль 5900 гектараў грэчкі. Яе ўборка яшчэ працягваецца, аднак спэцыялісты ўжо адзначаюць, што яе ўраджай будзе замалым.
“1115 гектараў убралі на сёньняшні дзень. Намалочана 889 тон пры ўраджайнасьці 8 цэнтнэраў з гектара. Гэта ненармальна. Летась на гэтую дату ўраджайнасьць была 18 цэнтнэраў з гектара. Падгарэла сёлета. Пчала ня йшла нічога, таму не завязалася нічога”, — патлумачыў спэцыяліст упраўленьня сельскай гаспадаркі й харчаваньня Магілёўскага аблвыканкаму.
Ураджайнасьць грэчкі летась была нечакана вялікай. Гаспадаркі разьлічвалі, што яна будзе такой і сёлета. Павялічылі плошчы пасеву, бо грэчку выгадна вырошчваць. Яе кошт вышэйшы за іншыя зерневыя культуры ў два разы. Сёлетняе надвор’е аднак зьвяло чаканы прыбытак да стратаў.
Па дзесяць цэнтнэраў атрымалі. Не, гэта ненармальна. Я меркавала, што мы атрымаем дваццаць-дваццаць два цэнтнэры...