"Яшчэ 2 гады пабоўтаецеся, а пасьля, хто ня выйдзе на рэнтабэльную працу, будуць прыватызаваныя", — паабяцаў Аляксандар Лукашэнка.
6 верасьня кіраўнік Беларусі наведвае Івацэвічы (Берасьцейская вобласьць).
Віцэ-прэм'ер ураду Іван Бамбіза паведаміў, што "ўжо часткова былі прыватызаваныя некаторыя неэфэктыўныя сельгаспрадпрыемствы".
"Мы паглядзім на сельскагаспадарчыя каапэратывы, камунальныя ўнітарныя сельгаспрадпрыемствы, а таксама на неэфэктыўныя прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы", — падзяліўся плянамі намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі, перадае Інтэфакс.