Падаражэлі паслугі электрасувязі і пошты

Тарыфы на паслугі электрасувязі падвышаныя на 7,1%, на паштовыя паслугі — на 10%.

Падвышэньне адбылося паводле пастановы Міністэрства эканомікі № 125.

Неабходнасьць павышэньня тарыфаў Мінэканомікі тлумачыць тым, што гэтыя паслугі стратныя, перадае Інтэрфакс.

ПаслугаКолькі каштавала ранейНовая цана
Паштовая картка230250
Просты ліст вагой да 20 г310320
Абанэнцкая плата за карыстаньне тэлефоннай сеткай з пагадзіннай аплатай2.4002.900
Абанэнцкая плата за карыстаньне тэлефоннай сеткай без пагадзіннай аплаты3.6004.200