Банкаўскі рахунак менскай пратэстанцкай царквы "Новае жыцьцё" арыштаваны,-- паведаміў "Свабодзе" прадстаўнік гэтай рэлігійнай суполкі Сяргей Луканін.
Арышт рахунка ў "Белінвэстбанку" зроблены дзеля выкананьня судовых пастаноў аб спагнаньні з царквы 9 і 250 мільёнаў рублёў фінансавых санкцыяў нібыта за экалягічны ўрон, нанесены царквой.
З рахунку ўжо забрана 955 тысяч беларускіх рублёў, якія вернікі сабралі на сацыяльныя і дабрачынныя праекты.
"Беззаконьне ў дачыненьні да нашай царквы працягваецца, цяпер выконваюцца несправядлівыя судовыя рашэньні, і я не выключаю, што наступным крокам будзе канфіскацыя нашай маёмасьці. Мы будзем працягваць існаваць і без банкаўскага рахунку, хаця гэта ўскладніць многія нашыя сацыяльныя праекты",-- заявіў "Свабодзе" Сяргей Луканін.
Менскія ўлады дамагаюцца высяленьня царквы "Новае жыцьцё" зь яе будынку – выкупленага пратэстантамі былога калгаснага кароўніка на ўскрайку Менску.