Магілёўскі эканаміст Пётар Мігурскі прапануе беларускім уладам для вырашэньня праблемы гэтак званых “хрушчовак” выкарыстаць магчымасьці праграмы “Ўсходняе партнэрства” Эўраўзьвязу. Тым самым, заяўляе эканаміст, улады знойдуць неабходныя інвэстыцыі для зносу састарэлых буйнапанэльных дамоў, узьведзеных у 60-70 гадах мінулага стагодзьдзя.
Сваё бачаньне вырашэньня праблемы “хрушчовак” эканаміст выклаў у адмысловай праграме, якую сёньня прэзэнтаваў грамадзкасьці.
Пётар Мігурскі: “Гэта праблема актуальная, аднак пакуль не відавочная. Яна стане такой, калі адбудзецца трагедыя. На сёньня ў адным толькі Магілёве больш за 320 “хрушчовак”. Іх тэрмін эксплюатацыі скончыўся гадоў пятнаццаць-дваццаць таму. Стан гэтых дамоў кажа не на карысьць іх далейшай эксплюатацыі. На іх рэканструкцыю няма сродкаў, гэта прызнае ўлада. Патрэбна прыкладна 24 мільярды даляраў для ўсіх беларускіх “хрушчовак”. Распрацаваная дзяржавай праграма рамонту гэтых дамоў цалкам не вырашае праблему. “Хрушчоўкі” будавалі такім чынам, што не прадугледжваўся для іх капітальны рамонт. Гэта — часовае жытло”.
Штогод, паводле Пятра Мігурскага, у Магілёве рамантуецца 2-3 “хрушчоўкі”. А ў Беларусі ёсьць гарады, дзе й таго няма. Эканаміст прапануе ўладзе радыкальны шлях вырашэньня праблемы — прыцягнуць замежныя інвэстыцыі для зносу “хрушчовак” і будаўніцтва новага жыльля замест зьнесенага:
“На захадзе, напрыклад, ёсьць такая асацыяцыя “Галяндзкіх гарадоў”. Там зацікаўленыя, каб падобныя праблемы з жыльлёвым фондам вырашаліся ў тым ліку і ва Ўсходняй Эўропе. У іх ёсьць фінансавыя рэсурсы ў межах праграмы “Усходняе партнэрства”. Яны працуюць паводле такой схемы — траціну сродкаў дае мясцовая ўлада, траціну — насельніцтва дае, і траціну — замежныя інвэстыцыі бязвыплатныя. Мы намагаемся данесьці да ўлады такія магчымасьці, й каб яна паспрабавалі іх выкарыстаць”.
Пётар Мігурскі распрацоўваў праграму каля паўгода. Брашура зь ёю будзе распаўсюджаная па структурах выканаўчай улады. На прэзэнтацыю, якая адбылася ў цэнтры “Тэхнапарк-Магілёў”, прадстаўнікі ўлады не прыйшлі, хаця іх і запрашалі. Дапамогу ў распрацоўцы праграмы аказала грамадзкая ўстанова “Стратэгія разьвіцьця й міру”.