Паводле супрацоўнікаў консульства Літвы ў Горадні, віленскі паліцыянт Лайманас Банкаўскас правёў ноч у будынку консульства і раніцай 26 жніўня сышоў. "Куды ён пайшоў, мы ня ведаем. Ён свабодны чалавек і можа накіроўвацца куды заўгодна", - паведамілі ў консульстве. Пра камэнтары Лайманаса Банкаўскаса адносна таго, што зь ім адбылося за апошнія дні, у консульстве не паведамілі.
Некаторыя крыніцы не выключаюць, што Лайманас Банкаўскас застаецца ў Беларусі, дзе ў Менску пражывае ягоная цешча і сваякі жонкі. Зьвязацца з літоўскім паліцыянтам альбо зь ягонымі беларускімі сваякамі не ўдалося.
16 жніўня начальнік коннай роты паліцыі Вільні Лайманас Банкаўскас быў затрыманы на Ашмянскім пераходзе беларуска-літоўскай мяжы. У аўтамабілі паліцэйскага беларускія мытнікі знайшлі 45 грамаў сынтэтычнага наркотыка амфэтаміну. Лайманас Банкаўскас прыналежнасьць яму наркотыкаў адмаўляў і казаў, што іх яму падкінулі.
Арышт Банкаўскаса працягнулі спачатку на 10 дзён, потым да 2 месяцаў. Утрымлівалі літоўца ў ізалятары ў Горадні, ягонай справай займаўся мясцовы КДБ. Увечары 25 жніўня стала вядома, што Лайманаса Банкаўскаса вызвалілі, а ягоную справу перадалі для далейшага расьсьледаваньня ў пракуратуру. Пра гэта паведаміў КДБ Беларусі.