Гэтым разам Саўка ды Грышка абмяркоўваюць кандыдата ў прэзыдэнты.
СПАМПАВАЦЬ
Грышка:
Дзе схаваўся гэты гад,
Рэнэгат, супастат,
Прамаскоўскі кандыдат,
Подлы рэнэгат?!
Саўка:
А для нас з жаною Зінай
Кандзідат всягда едзіный.
Будзет он всягда адзін,
Пака ня вырас сын.
Грышка:
Ён ня сябар і ня брат,
Брудны калабарант!
Прамаскоўскі кандыдат,
Подлы рэнэгат.
Саўка:
Ну, а нам неінцярэсна,
Гдзе маскоўскі ваш падзеўся.
Кандзідат у нас адзін,
Пака ня вырас сын.
Грышка:
Плян каварны ў галаве –
Хоча нас прадаць Маскве
Прамаскоўскі кандыдат,
Брудны рэнэгат!
Саўка:
Ну, і што? Ну, і што?
Хоць Масква, хоць Вашынгтон,
Будзет шэф у нас адзін,
Пака ня вырас сын.