Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка. Сьвяткаваць альбо не


Гэтым разам Саўка ды Грышка спрачаліся пра сьвяткаваньне гадавіны Дэклярацыі аб незалежнасьці.



СПАМПАВАЦЬ


Грышка:

У дваццаць год адлегласьць,
Як ляснула сьцяна,
Як наша незалежнасьць
Ужо належыць нам.
Але ўлады сьвятам
Ня лічаць гэты дзень,
А толькі больш за краты
Ўсё кідаюць людзей.

Саўка:

Ня нервнічай, Грышуля,
Нам ета не з рукі.
Быў трэцяга іюля
Ўжо дзень рэспублікі.

Народу нужан празьнік,
Ня то он – на дыбы.
Харошых іх і разных
Хватает вродзе бы.
Наўстрэчу первамаю,
Сядзьмому наябра
Мы дзьверы адкрываем
І ўсе крычым: “Ура!”.

Грышка:

Якія першамаі?!
Якія наябры?!
Ніхто іх не ўспрымае.
Лухту не гавары!

Саўка:

От, Грышка словам сыпіць…
Какая разьніца –
Зь сям’ёй сабрацца, выпіць
Гарэлкі ці вінца…

Грышка:

Напэўна, ў гэтым справа,
Што вам усё адно –
Налева ці направа,
Гарэлка ці віно.

Саўка:

Хаця, есьлі сіводня
Есьць повад для піцья,
Я б, можэт, румку й подняў
І выпіў бы… Хаця…
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG