Памылка чыноўнікаў — праблема стваральнікаў

Сёньня стваральнікі грамадзкага аб'яднаньня "Берасьцейская вясна" накіравалі заяву ў аддзел юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму, у якой просяць адмяніць папярэдняе рашэньне аб адмове рэгістрацыі арганізацыі.

Старшыня рады праваабарончай арганізацыі Ўладзімер Вялічкін, кажа, што ў заяве зьмяшчаецца інфармацыя, якая сьведчыць, што мінулая адмова ў рэгістрацыі — гэта памылка ўправы юстыцыі, а не заснавальнікаў аб'яднаньня:

"Да сваёй заявы мы прыклалі ксэракопію з пашпарту і даведку зь месца жыхарства асобы, якая, паводле чыноўнікаў, не жыве па ўказанай адрэсе, а адсюль і адмова ў рэгістрацыі. Таму просім зарэгістраваць нашу арганізацыю. Адказ павінен прыйсьці роўна празь месяц."