Армянская прэса абмяркоўвае магчымасьць урэгуляваньня стасункаў паміж Менскам і Масквой

Аляксандар Лукашэнка

У Ерэване працягвае працу нефармальны саміт Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ). Асноўныя тэмы абмеркаваньня: стабілізацыя сытуацыі ў Кіргізстане, а таксама антрыкрызісныя захады ў рамках АДКБ.

Пра ўдзел кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў працы саміту паведаміў армянскі журналіст Саркіс Аруцюнян:

"Спадар Лукашэнка прыбыў у Ерэван з прыватным візытам, ён цяпер знаходзіцца на саміце. У армянскай прэсе абмяркоўваўся варыянт, каб спадар Лукашэнка пры дапамозе Ерэвану ўрэгуляваў свае адносіны з Масквой. Гэты варыянт абмяркоўваўся, але ня надта шырока, бо гэтая тэма няважная для нашай аўдыторыі".