У мэтах выяўленьня і спыненьня выплаты заробкаў "у капэртах" распараджэньнем старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю створана рабочая група.
У яе склад увайшлі прадстаўнікі Камітэту дзяржкантролю, КДБ, Міністэрства ўнутраных спраў, Генпракуратуры, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, перадае БелаПАН.
Як паведамляе прэс-служба Камітэту дзяржкантролю, асноўная задача працоўнай групы - высьветліць прычыны, па якіх асобныя наймальнікі выплочваюць работнікам заробкі ў памеры ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, а таксама ніжэй 200 даляраў ЗША ў эквіваленце.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, больш чым у 30 тысяч арганізацый малога бізнэсу без ведамаснай падпарадкаванасьці сярэдні заробак за 2009 год склаў ніжэй за 200 даляраў ЗША ў эквіваленце.
У Камітэце дзяржкантролю лічаць, што ў асобных выпадках мае месца выплата заробкаў "у капэртах", ухіленьне ад выплаты падаткаў, а таксама невыкананьне працоўнага заканадаўства пры прыёме на працу.