Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што Беларусь павінна выйсьці з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Па словах палітыка, далейшы ўдзел Беларусі ў АДКБ пагражае ўцягваньнем краіны ў лякальныя войны і вайсковыя канфлікты ў Цэнтральнай Азіі.
“Далучанасьць Беларусі да АДКБ нявыгадная краіне і можа служыць адно толькі інтарэсам кіруючага рэжыму. Удзел у АДКБ перашкаджае пабудове дэмакратыі ў нашай краіне праз беспрэцыдэнтны вайскова-палітычны ўплыў Расеі,” – заявіў Рыгор Кастусёў, перадае прэсавая служба БНФ.
“На дадзены момант гэты блёк аб’ядноўвае сатэлітаў Масквы і цалкам падпарадкаваны крамлёўскім інтарэсам. Ня можа весьціся і гаворкі пра нейкі парытэт альбо роўнасьць ягоных удзельнікаў – усё ў АДКБ завязанае на мэты Расеі. І колькі б пэрсанальных абразаў ня кідалі б адно аднаму афіцыйныя Масква і Менск, як толькі справа закранае вайскова-стратэгічныя пытаньні – Лукашэнка робіцца безумоўным і падпарадкаваным служкам Крамля,” – падкрэсьліў Р.Кастусёў.
Рыгор Кастусёў сьцьвярджае, што пазыцыя Партыі БНФ ў пытаньнях нацыянальнай вайсковай дактрыны і пабудовы архітэктуры бясьпекі ў рэгіёне карэнным чынам адрозьніваецца ад палітыкі дзейснага беларускага рэжыму. Сярод першачарговых крокаў палітык прапануе выйсьці з АДКБ і вывесьці з тэрыторыі краіны расейскія вайсковыя аб’екты. Гэта дазволіць распачаць працэс далучэньня Беларусі да палітычных, а ў пэрспэктыве – і да вайсковых элемэнтаў эўраатлянтычнай сыстэмы бясьпекі, а таксама прыняць удзел у пабудове новай архітэктуры эўрапейскай бясьпекі, якую вядзе Эўрапейскі Зьвяз.
Згодна з перадвыбарчай плятформай Партыі БНФ, Арганізацыя паўночнаатлянтычнай дамовы павінная стаць гарантам незалежнасьці Беларусі.
Кандыдат ад Партыі БНФ крытычна ацаніў палітычную лінію сёньняшняга кіраўніка дзяржавы ў межах АДКБ: “Лукашэнка разглядае АДКБ як яшчэ адну пляцоўку для шантажысцкага гандлю з Масквой у кан’юнктурных мэтах. А гандлюе ён нашымі стратэгічнымі інтарэсамі, пераўтварыўшы ўсіх беларусаў у закладнікаў сваёй палітыкі. Зь іншага боку, яму самому хацелася б бачыць у АДКБ сваеасаблівы дыктатарскі інтэрнацыянал дзеля абароны аўтакратычных рэжымаў, накшталт таго, які існуе сёньня ў Беларусі”.