Урад Кіргізстану вывучае пытаньне аб мэтазгоднасьці ўваходжаньня ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расеі. Пра гэта 19 жніўня паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер краіны Амангельды Мураліеў.
"Мне здаецца, зараз у Кіргізстана няма неабходнасьці тэрміновага ўваходжаньня ў Мытны саюз. Цяпер мы старанна аналізуем наяўную сытуацыю і глядзім на выгады, якія ёсьць для нас".
Віцэ-прэм'ер зазначыў, што ў выпадку ўступленьня Кіргізстану ў Мытны саюз "мытныя тарыфы адпаведна ўзьнімуцца прыблізна на 10%". Разам з тым плюсам уступленьня ў саюз будзе магчымасьць стварэньня ў Кіргізстане дадатковых працоўных месцаў і разьвіцьця вытворчасьці новых тавараў.
"Калі раней рэспубліка ў асноўным рээкспартавала тавары, вырабленыя ў Кітаі, то зараз мы можам выпускаць іх самі з кітайскай сыравіны. У выніку гэта дазволіць стварыць новыя працоўныя месцы, асабліва для моладзі", — сказаў Мураліеў, зазначыўшы, што цяпер узровень беспрацоўя ў Кіргізстане складае амаль 20% эканамічна актыўнага насельніцтва.