Затрыманьне ротнага камандзіра муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманаса Банкаўскаса ў Беларусі выклікае падазрэньне ня толькі ў ягоных блізкіх, але і ў супрацоўнікаў спэцслужбаў. Ёсьць меркаваньне, што КДБ, падкінуўшы ў ягоную машыну наркотыкі, спрабаваў вэрбаваць гэтага супрацоўніка літоўскай паліцыі, паведамляе літоўскі партал DELFI.
Паведамляецца, што Банкаўскас, які знаходзіўся ў адпачынку ў Беларусі, быў затрыманы 16 жніўня на мяжы Літвы і Беларусі, у Ашмянскім раёне. Аднак яго цешча сьцьвярджае, што Банкаўскаса затрымалі яшчэ ў нядзелю.
Банкаўскас жанаты на беларусцы, грамадзянцы Літвы. Бацькі яго жонкі жывуць у Менску. Аднак, даведаўшыся пра здарэньне, цешча прыехала ў Вільню, а ягоная жонка зь сябрамі – у Беларусь.
Па словах цешчы Банкаўскаса, ён зь сям'ёй плянаваў ехаць на мора. Перад паездкай вырашыў купіць таньнейшага паліва ў Беларусі. Ён прапаноўваў ехаць разам і блізкім, аднак яны не захацелі. Калі Банкаўскас вяртаўся ў Літву, яго аўтамабіль узяліся правяраць ня толькі мытнікі, але і супрацоўнікі спэцслужбаў.
Калі літоўца папрасілі падняць капот, ён зрабіў гэта. У гэты момант ён знаходзіўся звонку, ня бачыў, што адбываецца ў салёне і ў багажніку, і ў гэты момант у яго машыне знайшлі 45,5 грамаў мэтамфэтаміна. Паліцыянта затрымалі і зьмясьцілі ў Гарадзенскі сьледчы ізалятар. Яму пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам ад 3 да 7 гадоў.
Літоўскія спэцслужбы зьдзівіла і тое, якія наркотыкі былі знойдзеныя ў Банкаўскаса, і іх колькасьць. Для наркамана такая колькасьць занадта вялікая, а для гандляра-аптавіка – замалая. Але самае дзіўнае, што сынтэтычны мэтамфэтамін, які літоўскія злачынцы вырабляюць у вялікай колькасьці і вывозяць у Скандынавію і Заходнюю Эўропу, гэтым разам, па папярэдніх дадзеных, завозіўся ў Літву.
Кіраўнік Мытнай крымінальнай службы Саўлюс Урбанавічус сказаў DELFI наступнае: "Ня ў той бок вёз. Мэтамфэтамін вязуць зь Літвы. Зь Беларусі да нас вязуць гераін, гашыш, а не мэтамфэтамін. Нелягічна і нязвыкла".
Аднак у сераду беларускія службоўцы паведамілі, што Банкаўскаса затрымалі, калі ён ўяжджаў у Беларусь. Пасьля гэтага літоўская паліцыя стала высьвятляць, калі ўсё ж быў затрыманы ротны коннай паліцыі – пры ўезьдзе ці пры выезьдзе. Як цьвердзіць цешча Банкаўскаса, яго затрымалі, калі ён ўяжджаў у Беларусь. У такім выпадку ўсё лягічна. Аднак жанчына гэтаму ня верыць: "Ён ехаў па паліва. Купіўшы яго ў Беларусі, ён бы зэканоміў 200 літаў. Калі б ён гандляваў наркотыкамі, то па паліва ў Беларусь яму б ня трэба было езьдзіць. Не сумняваюся, што гэта правакацыя".
У гэтую гісторыю ня верыць і непасрэдны начальнік Банкаўскаса Альгімантас Мінкаўскас: "Я ў гэта ня веру. Чакаем, калі ён вернецца".
У Вільні ходзяць чуткі, што цесьць Банкаўскаса, які жыве ў Менску – былы супрацоўнік КДБ высокага рангу або ваенны, цяпер прадпрымальнік. Нібыта КДБ мог зацікавіцца літоўцам і з-за яго цесьця. Аднак цешча Банкаўскаса катэгарычна адмаўляе гэтыя чуткі. Па яе словах, яе муж служыў у савецкай арміі, быў маёрам, а пасьля развалу СССР сышоў са службы, працаваў у кампаніях, якія гандлююць кампутарамі.
Цешча Банкаўскаса сьцьвярджае, што зяць настроены супраць наркотыкаў і наркагандляроў, таму жанчына не сумняваецца, што наркотыкі яму "нахабна і груба падсунулі".