Указам Аляксандра Лукашэнкі беларускім студэнтам падвышаны стыпендыі – у сярэднім на 11 працэнтаў. На што вам хопіць гэтай падвышкі? На пытаньне адказваюць студэнты Гомеля.
Студэнт: “Стыпэндыя, якая была дагэтуль, складала ў мяне 120 тысяч. Гэта літаральна на 3-4 разы зайсьці ў краму, купіць малочныя прадукты, шматок каўбаскі — усё, грошай у цябе няма. Адзінаццаць працэнтаў падвышка — гэта не нашмат нешта зьменіцца. Ну, зойдзем мы ў краму не чатыры, а пяць разоў. Вельмі малая стыпэндыя ў студэнтаў.”
Студэнт: “Два разы паабедаць на хаду. Я звычайна харчуюся на хаду.”
Студэнтка: “Адзін раз схадзіць у краму — купіць хлеба, сьмятаны й макаронаў. Усё!”
Студэнт: “Рэальна ні на што. Маме аддам, бо я ёй вінен.”
Студэнтка: “На марозіва хопіць, нават на некалькі.”
Студэнт: “90 тысяч у мяне стыпэндыя. Дабаўка будзе 9 тысяч 200 рублёў — схадзіць у кіно адзін раз.”
Студэнтка: “Напэўна, таксама схадзіць у кіно ці купіць нейкую касмэтыку.”
Студэнт: “Ня ведаю, відаць, на бутэльку піва й пачак цыгарэтаў.”
Студэнт: “На хлеб і маянэз — болей ні на што ня хопіць.”
Студэнтка: “Я лічу, што стыпэндыі вельмі малыя. За іх месяц пражыць нельга. У нас у групе асабліва шмат дзяўчат з раёнаў, грошай не хапае. Гэта сымбалічная дапамога.”
Студэнт: “Жыцьцё стане крыху лягчэйшым”.
Студэнтка: “Адзін раз зьезьдзіць да бацькоў — у адзін бок”.
Студэнт: “Няма адрозьненьня — будуць гэтыя 10 тысячаў, ці не. Няма рэальнай дапамогі”.
Студэнтка: “Напэўна, на лішнюю булачку ці на праезд. У мяне падвышаная стыпэндыя — атрымліваецца 153 тысячы беларускіх рублёў. Падвышка на 11 адсоткаў неістотная”.
Студэнт: “Ні на што гэтых грошай ня хопіць з нашымі коштамі — вельмі малыя грошы. Па-мойму, гэта сымбалічна зроблена, каб паказаць, што нешта робіцца для студэнтаў”.