Гэтым разам Саўка ды Грышка абмяркоўваюць чарговага “Хроснага бацьку” на НТВ.
СПАМПАВАЦЬ
Грышка:
Вось НТВ ізноўку наваяла
Працяг пра прэзыдэнта сэрыялу.
Здаецца мне, яшчэ ня тое будзе…
А што з табою, Саўка, тут за людзі?
Саўка:
Сягоньня мы прыйшлі усей сям’ёй.
Жана і сын, і брат са мною мой.
Тут, несматра на возраст, дажэ цесьць –
Штоб калякціўна высказаць працест.
Саўка і сваякі (рэфрэн):
Очэнь сільна
Мы проціў фільма.
Он падрывает
Наш мір стабільны.
Да здраствует родзіна!
Канкрэтна проціў мы.
І рукі проч ад нас вапшчэ!
Грышка:
А я ўжо дакладна і ня ведаю,
Як ацаніць мне прапаганду гэтую?
І быццам, добра, як народная асьвета,
Але якія ў іх насамрэч мэты?
Саўка і сваякі (рэфрэн):
Грышка:
Дасталі вашыя тупыя лёзунгі!
Празь іх не атрымаўся дыялёг у нас.
Усё, пайшоў плявузгаць я на форумах
Пра грошы – у каго, адкуль і колькі іх.
Саўка і сваякі (рэфрэн):