Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”.
Эфір 18 жніўня 2010 году
Узаемны абмен папрокамі і абвінавачаньнямі паміж расейскімі і беларускім лідэрамі працягваецца, адчужанасьць і насьцярога ў двухбаковых дачыненьнях застаюцца. Гэта тэма — адна з галоўных у жнівеньскай пошце Свабоды.
Мікалай Бусел зь вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёну, зь ліста якога пачну сёньняшнюю размову, зьвярнуў увагу на нярэдкія заўвагі прэзыдэнта Лукашэнкі наконт таго, што Расея, маўляў, ня ўлічвае, што Беларусь была і застаецца зборачным цэхам расейскіх прамысловых прадпрыемстваў. З гэтай нагоды слухач піша:
"Няма чаго й казаць, што такі стан ганебны для незалежнай дзяржавы. А з другога боку, раз мы — зборачны цэх, то што ж паступае да нас зь іншых цэхаў Pacei? Што мы зьбіраем? Адкажу адразу: тэхналягічную старызну.
Паводле міжнароднай кляcыфiкaцыi, Расея ветліва аднесена да "краін, што разьвіваюцца" — тaкix, як Бpaзылiя ці Індыя. Відавочна, гэта — не лякаматывы тэхналёгіі. Надоечы Кітай, што год трыццаць таму стаяў нашмат ніжэй за Расею i па адукацыі, i па навуковым патэнцыяле, зрабіўся другой пасьля ЗША краінай па валавым унутраным прадукце. За мінулыя дзесяцігодзьдзі Кітай засвоіў i стварыў мноства новых перадавых тэхналёгій. А ў Расеі за апошнія 20 год што створана?
Вядома, можна прывязацца да яе i зь6ipaць разам старыя цацкі, у час, калі астатні сьвет на ix забыўся. Але... У сярэдзіне XIX стагоддзя Японія здолела тэхналягічна выраўняцца з эўрапейскімі краінамі i зрабілася найпершай неэўрапейскай краінай, што нанесла вайсковую паразу эўрапейскай краіне — Pacei ў 1904г., што мела каласальнае значэньне для лёсу Aзii. Kiтай тады ня здолеў зpa6iць тое ж i да 1945 году заставаўся ахвярай як зьнешніх ворагаў, так i ўнутраных закалотаў. Савецкі Саюз (Расея) прайграў тэхналягічна Захаду i разваліўся 20 год таму,— піша ў сваім лісьце на Свабоду Мікалай Бусел.— На жаль, беларускія правадыры цi то ня бачаць важнасьці радыкальных эканамічна-тэхналягічных пераменаў, ці то лічаць, што могуць пражыць да сьмерці i на старой савецкай спадчыне. А можа, ня ўмеюць выбрацца на торны шлях тэхналягічнага абнаўленьня. Цана за спазьненьне дужа высокая.
Кaлі ўлада ня можа схамянуцца, дык схамянуцца павіннa грамадзтва. Рэсурсы ў сьвеце абмежаваныя, i, калі ix расхапаюць Кітай ды ЗША з Эўропай, дык з чаго i для каго ляпіцьмем цацкі ва "ўсесаюзнай" дзяржаве?
Надта ж ня хочацца быць падхвосьцем у краіны, што вечна разьвіваецца. Вядома, можна паліцыйна захоўваць чысьціню дзяржаўнай iдэялёгii, фанабэрыцца праваслаўем i славянствам, нагадаваць здаравенную ражку, але гэтым ня створыш грамадзтва масавага спажываньня.
І яшчэ. Тыя, хто пры камуністых вывучаў "славянскі марксізм-ленінізм", ведае выслоўе клясыка, што "эпохі адрозьніваюцца адна ад адной ня тым, што вырабляецца, а тым, як вырабляецца", то бок — якраз тэхналёгіяй".
Ці можна сёньняшнюю Беларусь па-ранейшаму называць зборачным цэхам Расеі — вялікае пытаньне, спадар Мікалай. Тое, што сучасныя тэхналёгіі ствараюцца зусім не ў Маскве і не Тамбове — ня ёсьць сакрэтам. Гэта дваццаць год таму менскі тэлевізійны завод "Гарызонт" атрымліваў электроніку з паволскіх і ўральскіх радыёзаводаў, а шматлікія беларускія абутковыя фабрыкі шылі чобаты на тэхналягічных лініях, зробленых у Ленінградзе і Сьвярдлоўску. Паспрабуйце сёньня знайсьці на "Гарызонце" электронную начынку расейскай вытворчасьці. Усюды — "Мade іn China, Кorea ці Japan". Тое ж і з абуткам, і з харчовай прамысловасьцю, і з адзеньнем, і з бытавой тэхнікай — фактычна зь любымі спажывецкімі таварамі. І адбываецца гэта зусім не таму, што кіраўнікі гэтых прадпрыемстваў ня хочуць супрацоўнічаць з расейскімі пастаўшчыкамі. Проста "Гарызонт" з расейскім кінескопам не прадасі нават у Расеі. Зрэшты, кінескопаў расейскай вытворчасьці, напэўна, ужо і не засталося — усе заводы збанкрутавалі.
Тут можна запярэчыць, што ў буйным машынабудаваньні — сытуацыя іншая. Так, там тэхналягічнае абнаўленьне адбываецца больш марудна. Але тэндэнцыя аднолькавая ўсюды: той жа МАЗ усё часьцей ставіць на свае грузавікі рухавікі нямецкай, а не расейскай вытворчасьці.
Тэма, якая цікавіць многіх нашых слухачоў — сямейнае жыцьцё прэзыдэнта Беларусі, няпэўны статус першай лэдзі, законнанароджаныя і пазашлюбныя дзеці кіраўніка Беларусі. Вось якімі развагамі на гэты конт дзеліцца ў сваім лісьце на Свабоду Кастусь Сырэль з Ушачаў (цытую ліст):
"Ніяк ня мог наважыцца крануць гэтую далікатную тэму. Некалі сацыёлягі склалі сярэднестатыстычны партрэт выбарніка, які галасуе за Лукашэнку. Выявілася: гэта вясковая жанчына з пачатковай або няпоўнай сярэдняй адукацыяй, пэнсіянэрка. Я яшчэ тады задаў сабе гэтае пытаньне: чаму? Чаму за Рыгоравіча галасуюць пераважна жанчыны? Адказ прыйшоў неўзабаве, ён ляжаў на паверхні. Але я не рашаўся падзяліцца сваімі высновамі са Свабодай...
І вось — зьдзейсьнілася! Зялёнае сьвятло дала жанчына ў перадачы Яна Максімюка “Званочкі” ад 2 жніўня. Яна пракамэнтавала тэлефанаваньне іншай слухачкі, якая сцьвярджала, што ўсе беларускія жанчыны на маючых адбыцца выбарах прагаласуюць за Лукашэнку. Вось дакладна тое, што казала слухачка, якая не назвала сябе (даю ў арыгінале):
“Про поголовную любовь белорусских женщин к Лукашенко дама, конечно же, загнула. Согласна, что наши демографические диспропорции и скудная, безрадостная жизнь значительной части белорусок пробуждают в них иррациональную любовь. Белорусского “бацьку” с его огромными кулаками, манерой “тыкать” всем, беспощадностью к иному мнению и побочными детьми белоруски воспринимают как доминирующую особь мужского пола. Тут кричит инстинкт, а разум спит. Вот и вся любовь.” (канец цытаваньня).
Ну, калі так, то я таксама выкажуся з гэтага пункту гледзішча, даўно карцела,— піша ў сваім лісьце на Свабоду Кастусь Сырэль з Ушачаў.— Безумоўна, уся справа ў прыродзе жанчыны, у яе псыхалёгіі. Жанчына — прадаўжальніца роду, яна падсьвядома імкнецца абраць моцнага самца, які здолее даць здаровае патомства і абараніць яго ад небясьпекі. У гэтым няма нічога заганнага, так распарадзілася прырода, а чалавек — яе частка. Я крыху ня згодны са спадарыняй, якая лічыць “любоў” да Рыгоравіча ірацыянальнай — не, яна якраз вельмі рацыянальная. З гледзішча самкі, безумоўна. Тут і заўважаныя паважанай спадарыняй вялізныя кулакі, і не заўважаныя ёй шыкоўныя вусы, і на роліках вунь як спрытна ганяе, і галоўнае — дзевачкі, ён жа свабодны! Жонкі ж каля яго не відаць! Вось напоўніцу і спрацоўвае падсьвядомасьць, ці, як сказала спадарыня, інстынкт.
На шчасьце, ня ўсе жанчыны западаюць на кулакі з вусамі — вось жа ёсьць інтэлектуалкі, як гэтая жанчына, ці паважаная спадарыня Ціна, якая таксама часта тэлефануе на Свабоду. Тэлефануйце, паважаныя, я з задавальненьнем Вас слухаю!".
У Беларусі на пачатку гэтага году на кожную тысячу шлюбаў прыходзілася 570 разводаў. А ў дадатак да гэтага, сярэдняя працягласьць жыцьця жанчын у Беларусі ў гарадах — на 11, а ў вёсках — на 14 гадоў большая, чым у мужчын. Самотная пакінутая кабета ў Беларусі — сапраўды, вялікая электаральная сіла.
Хоць яшчэ параўнальна нядаўна ўсё было па-іншаму. Я тут пацікавіўся статыстыкай мінулых дзесяцігодзьдзяў. Аказваецца, што, напрыклад, у 1950 годзе ў сельскай мясцовасьці на тэрыторыі Беларусі не распаўся ніводзін шлюб! Сёньня гэта выглядае амаль неверагодным.
Мы працягваем атрымліваць водгукі на свае праграмы. Нямала лістоў ад нашых шматгадовых адданых сяброў, для якіх Свабода — значная і важная частка іх паўсядзённага жыцьця. Некаторыя зь іх зьвяртаюцца зь істотнымі заўвагамі і прэтэнзіямі на адрас нашага радыё. Вось што піша, напрыклад, Уладзімер Лугаўцоў зь Менску:
"Вырашыў напісаць, хоць добра разумею, што для стваральнікаў сёньняшніх перадач можа значыць меркаваньне слухача. Але... А шостай гадзіне вечара зноў і зноў настройваю прыймач, успамінаючы словы і голас Васіля Уладзіміравіча. А вось што далей? Караценькія навіны (дзе быў і што казаў Лябедзька, што заявіў Мілінкевіч, навіны з жыцьця так званых "партый"). І ні слова пра асаблівасьці пралёту ваеннага самалёта СУ-24 на парадзе ў Менску, ні пра гучную крымінальную справу Цыгана. Потым — аналітыка: што казаў Лукашэнка і як гэта трэба разумець. Прычым, Класкоўскі, Фядута ды іншыя палітолягі-аналітыкі цытуюць прэзыдэнта больш, чым у афіцыйным эфіры.
На каго разьлічаныя такія навіны і аналітыка? Вы што, на самой справе лічыце, што сёньняшняя Беларусь заселена толькі былымі сельскімі прапагандыстамі, адстаўнікамі, ды былымі кухаркамі-прыбіральніцамі зь іхным гонарам за тое, што пасьпяваюць на трох працах і зь нязбыўнай марай стаць прэзыдэнтам і пастраляць, каго ім хочацца?
Калі ў навінах на Дзень Волі, дзень Чарнобыльскага шляху і Дзень Перамогі не знайшлося месца для інфармацыі аб тым, як іх адзначылі сябры Партыі КХП-БНФ тут і за мяжой, то што гэта за навіны? Так, тое, што вы кажаце — праўда, але — ня ўся праўда".
Дапускаем, спадар Уладзімер, што ня ўсюды нашы карэспандэнты пасьпяваюць і не пра ўсё важнае і цікавае мы своечасова паведамляем у эфіры. Хоць і стараемся пасьпяваць. Што да асьвятленьня рознага кшталту палітычных і грамадзкіх акцыяў, то тут дагадзіць прыхільнікам тых ці іншых партыяў надзвычай складана. І пры асьвятленьні такіх акцыяў мы арыентуемся не на жаданьні і прыхамаці актывістаў гэтых партыяў, а найперш на грамадзкую значнасьць такіх імпрэзаў, на тое, колькі людзей яны сабралі, які розгалас у грамадзтве выклікалі.
На заканчэньне — ліст ад яшчэ адной нашай даўняй слухачкі — Натальлі Славінскай зь вёскі Ліпнішкі Іўеўскага раёна. Яна піша:
"Мы ўсёй сям'ёй любім вас слухаць — асабліва вечарамі, калі на вёсцы больш вольнага часу. Ёсьць магчымасьць паразважаць, асэнсаваць, нават паспрачацца. Любім вашы перадачы па гісторыі, навіны, падарожжы са спадаром Бартосікам, чытанкі. Таксама цікава паслухаць вашы апытаньні, "Званочкі", паслухаць, што хвалюе нашых неабыякавых суграмадзянаў. Яшчэ нам вельмі падабалася віктарына. Такім чынам у нас зьявіліся цікавыя кнігі, касэта з запісамі Данчыка. Вельмі шкада, што віктарыны цяпер няма. Магчыма, вы перанесьлі яе на іншы час?".
За добрыя словы, спадарыня Натальля, дзякуй. А што да розных віктарын і конкурсаў, то сачыце за нашымі праграмамі. У хуткім часе, ужо гэтай восеньню, мы зьбіраемся абвесьціць чарговы конкурс сярод тых нашых слухачоў, якія ўмеюць трымаць у руках фотакамэру.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, Паштовая скрынка 111.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by