Лукашэнка з прыватным візытам у Ерэване

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з прыватным візытам у Армэніі да пачатку нефармальнага саміту кіраўнікоў краін-сяброў АДКБ, які пройдзе 20-22 жніўня.

Паводле інфармацыі Ерэванскага бюро Радыё Свабода, атрыманай ад супрацоўнікаў лётнішча, А.Лукашэнка прыляцеў у Ерэван у аўторак.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Армэніі Армэн Арзуманян пацьвердзіў "Інтэрфаксу" інфармацыю аб знаходжаньні прэзыдэнта Беларусі ў рэспубліцы з прыватнымі візытам.

"Да пачатку неафіцыйнага саміту кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц АДКБ прэзыдэнт Беларусі прыбыў з прыватным візытам у Ерэван ", - сказаў А. Арзуманян.

У прэс-службе прэзыдэнта Армэніі, карэспандэнту Свабоды не падалі падрабязнасьцяў адносна візыту.