Атрымліваючы атэстат аб сярэдняй адукацыі, рэдкі беларускі выпускнік можа свабодна гаварыць на замежнай мове. Улады прызналі гэта, і сёлета ў вывучэньні школьнікамі замежных моваў адбудуцца істотныя зьмены. Перадусім, абавязковае навучаньне мове пачынаецца з другой клясы. Акрамя таго, павялічваецца колькасьць урокаў -- на адну гадзіну на тыдзень ва ўсіх клясах. І трэцяе — плянуецца, што школьнікам давядзецца здаваць выпускныя іспыты па адной з замежных моваў.
Зьмены адбываюцца па патрабаваньні Аляксандра Лукашэнкі, і чыноўнікі міністэрства адукацыі ўжо адрапартавалі, што "недахопаў у кадрах, якія будуць выкладаць замежныя мовы, няма нават у сельскай мясцовасьці". Між тым, у сапраўднасьці сытуацыя іншая.
"Больш за 90% выпускнікоў школ не валодаюць замежнай мовай"
У многіх вясковых школках на Гарадзеншчыне і цяпер не стае выкладчыкаў замежных моваў. А ўзровень валоданьня мовай у выпускнікоў вясковых школаў ацэньваецца, як зусім нізкі.
Завуч сярэдняй школы ў вёсцы Галавачы Гарадзенскага раёна Марыя Курок кажа, што тыповая праблема для такіх школак — адсутнасьць адпаведных спэцыялістаў.
“Калі нават школка такая невялікая, як наша, то аднаго настаўніка ўсё роўна будзе не хапаць. Нам пашэнціла, што пэнсінерка пагадзілася ўзяць паўстаўкі, а ўжо астатняе — маладая настаўніца, яна загружаная напоўніцу”.
Спадарыня распавядае, што і раней ім даводзілі з РАНА, каб школа аказвала платныя паслугі вучням, арганізоўваліся дадатковыя групы, і каб настаўніца дадаткова выкладала мову для жадаючых, але ўжо за грошы.
Праўда, і гэта не вырашала праблемы зь веданьнем мовы.
“Практыкі літаральна ніякай няма, ні зь якімі нямецкімі сябрамі мы не сустракаемся, нікуды не выяжджаем, жывую мову ня чуем, лінгафоннага кабінэта няма, паколькі гэта дарагое задавальненьне. А пачынаць трэба, відаць, з гэтага, каб дзеці маглі чуць нармальнае вымаўленьне мовы”.
Зьміцер Кухлей, бацька вучаніцы, адзін год таксама працаваў настаўнікам замежнай мовы ў школе. Ён гаворыць пра выкладаньне замежнай мовы ў школе так:
“Гэта падобна на прафанацыю, паколькі няма найперш зацікаўленасьці ў вучняў, ды і адміністрацыя школы ставіцца да гэтага, каб толькі галачку паставіць. Каб дзіця ведала добра замежную мову, яе трэба вывучаць кожны дзень. Потым, у клясах у нас шмат дзетак — гэта не спрыяе, цалкам адсутнічае хоць якое абсталяваньне”.
Спадар кажа, што зараз вядзе дачку ў школу, і ў яго ўжо патрабуюць сродкі на рамонт клясаў, а ніхто ня думае, чым гэтыя клясы будуць абсталяваныя, паколькі сродкаў на гэта наагул няма. І вось, што вынікае:
“Вынік такі, што больш за 90% выпускнікоў школ не валодаюць замежнай мовай. Пэўны адсотак людзей ёсьць, якія маюць пэўны ўзровень, але іх рыхтуюць рэпетытары, а не настаўнікі ў школах”.
"А вывучэньне польскай мовы перавялі на факультатывы"
На Гарадзеншчыне нямала прадстаўнікоў польскай меншасьці. Раней шмат хто імкнуўся скончыць унівэрсытэт у Польшчы, у тым ліку паляныстыку. Спачатку, калі яны вярталіся, былі пэрспэктывы знайсьці працу дома, аднак сытуацыя пачала мяняцца.
Гарадзенка Анжаліка Арэхва выконвае абавязкі кіраўніка Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, яна скончыла аддзяленьне паляністыкі ў Польшчы. Вядома, што польская мова не трапляе ў школах Беларусі ў шэраг асноўных замежных моваў, вывучэньне яе школьнікамі скарачаецца.
“З 2005 году зьменшылася лічба тых, хто вывучае мову. Зьмяніліся таксама магчымасьці, дакладней — форма навучаньня. Калі раней пераважала выкладаньне польскай мовы як асобнага прадмета ў якасьці другой замежнай мовы, то цяпер у большасьці выпадкаў у школах, дзе яшчэ існуе польская мова, яна вывучаецца на факультатыўных занятках або ў гуртках. Апроч, канечне, польскамоўных школ і малой лічбы тых, дзе яшчэ існуе польская мова ў якасьці прадмета”.
Заняткі на факультатывах — неабавязковыя, не вымагаюць высокага ўзроўню ведаў, ня маюць добра апрацаваных праграмаў навучаньня, зазначае Анжаліка Арэхва.
"Іспыт — гэта не паказьнік, бо выкручвацца ўсё адно будуць настаўнікі"
На Віцебшчыне старэйшыя настаўнікі ўзгадваюць, што іспыты па замежных мовах па сканчэньні школы ўжо ўводзіліся.
Да таго, што ўвядзеньне абавязковага іспыту па замежнай мове неяк паўплывае на якасьць ведаў вучняў, настаўніца ангельскай мовы Галіна Сініцына ставіцца скептычна. Яна нават згадвае такі недарэчны выпадак:
“Я памятаю, адзін хлопец выцягнуў білет, якога ня ведаў. Дык ён такую абракадабру нёс! Проста набор гукаў! А ў камісіі ж сядзяць людзі, якія замежнай мовы ня ведаюць, дык мы яго і ня выдалі. І паставілі яму добрую адзнаку, бо ён жа не маўчаў! Тое самае і цяпер будзе, бо настаўнікі выкручвацца ўжо навучыліся. Бо галоўнае — толькі каб начальства было задаволенае! Так што іспыт — гэта не паказьнік, выкручвацца ўсё адно будуць настаўнікі”.
У аршанскай сярэдняй школе №2, дзе працавала Галіна Сініцына, сёлета чакаюць трох новых настаўнікаў замежнай мовы. Прыкладна столькі ж іх прыходзіць штогод, але надоўга яны не затрымліваюцца:
“Заробкі маладых настаўнікаў мізэрныя. Без катэгорыі — а катэгорыя даецца толькі празь некалькі год працы — маладыя адмыслоўцы атрымліваюць усяго пад 300 тысяч. Адзінае выйсьце — браць па 25-30 гадзін. І тады на тое, каб даць веды ў нейкай сыстэме, у іх не застаецца ні часу, ні мажлівасьці, ні жаданьня. Тым болей, што маладыя настаўнікі і не зьбіраюцца ўсё жыцьцё працаваць у школе”.
Таму бальшыня настаўнікаў замежнай мовы — гэта людзі сярэдняга веку, як, да прыкладу, настаўнік нямецкай мовы Георгі Станкевіч. Ён згадвае, што ў Бешанковіцкім раёне, дзе ён жыве, заўжды быў дэфіцыт настаўнікаў замежнай мовы, таму працаваць даводзілася адразу на дзьве ці нават на тры школы:
“Кадраў на вёсцы ніколі не было. Я памятаю з уласнага юнацтва: калі ў раскладзе была нямецкая мова, то мы крычалі “ура!” ды йшлі гуляць у футбол. Так гэта і працягваецца: у кожнай трэцяй школе раёну бракуе настаўнікаў. Таму я працаваў і ў дзьвюх, і ў трох школах — “закрываў” увесь накірунак, тут па дарозе дзьве пачатковыя школы і адна сярэдняя”.
З уласнага працоўнага досьведу Георгі Станкевіч ведае, што дзьве гадзіны на вывучэньне замежнай мовы ў звычайнай школе — гэта надзвычай мала. І яшчэ адна гадзіна, даданая міністэрствам адукацыі — таксама не паратунак:
“За дзьве гадзіны на тыдзень можна хіба што нямецкі алфавіт не забыць! І тры гадзіны ня вырашаць праблемы. А яна тая ж, што і зь беларускай мовай: выкладаюць 2-3 разы на тыдзень, і яна ж родная мова, а ніхто на ёй не гаворыць! Каб загаварыць на замежнай мове, добра аказацца ў тым асяроддзі, дзе яна родная. Мой уласны прыклад: пасьля сярэдняй школы я па-нямецку ня мог зьвязаць і двух словаў, пакуль ня трапіў у Нямеччыну. 4 месяцы я працаваў на фэрмэра, заклаліся асновы валоданьня мовай, і ўжо справай тэхнікі было паступіць у ВНУ і стацца настаўнікам”.
На жаль, кажа Георгі Станкевіч, пра замежныя стажыроўкі беларуская моладзь можа толькі марыць. Бо ў настаўнікаў замежнай мовы бракуе нават падручнікаў, не кажучы ўжо пра сучасныя лінгафонныя кабінэты. Адно што ёсьць — гэта загад Міністэрства адукацыі.
"Маладыя спэцыялісты за нізкі заробак працаваць не жадаюць"
На Магілёўшчыне сёлетні навучальны год пачнецца зь недахопу настаўнікаў. Адукацыйная галіна рэгіёну мае патрэбу ў пэдагогах фізыка-матэматычнага профілю, настаўніках хіміі, біялёгіі, замежных моваў. Не стае дэфэктолягаў і сацыяльных пэдагогаў. П
За апошнія пяць гадоў у меней за паўтысячы школ рэгіёну разьмеркавалі 2650 маладых настаўнікаў. Аднак гэтага замала. Ва ўправе адукацыі аблвыканкаму прызнаюць, што заяўкі на настаўніцкія кадры не выконваюцца. Чыноўнікі наракаюць год ад году:
“Вось на гэты год заяўка на настаўнікаў фізыка-матэматычнага профілю выкананая толькі на пяцьдзесят адзін працэнт. А летась і пазалетась было наагул па трыццаць тры працэнты ад заяўкі. Большая патрэба менавіта ў гарадзкія ўстановы адукацыі. Там дужа нізкая замацаванасьць кадраў. Адпрацоўваючы два гады, зьяжджаюць маладыя спэцыялісты. А вось у сельскіх школах і затрымліваюцца настаўнікі пэнсіянэры. Яны абрастаюць сям’ёй, домам”, — тлумачыць сытуацыю спэцыялістка ўправы.
Як жа затуляюць нястачу настаўнікаў у школах?
“Няма настаўніка — значыць, другі настаўнік пры нізкай заработнай плаце яшчэ болей радуецца. Да дзьвюх ставак ён можа тады ўзяць нагрузку й атрымліваць мільён. Тое, што ў галіне працуюць пэнсіянэры — дык гэта вымушаная мера. Працэнт працуючых пэнсіянэраў даволі высокі ў нас”, — прызнае спэцыялістка ўправы адукацыі аблвыканкаму.
Пэдагог з трыццацігадовым стажам Жана Шчарбіна лічыць, што праблема недахопу настаўнікаў у мізэрных заробках:
“У мяне ўжо і стаж ідзе, і катэгорыя — і я атрымліваю недзе пяцьсот тысяч з капейкамі. У маладога спэцыяліста голы аклад, надбавак асабліва няма. Маладыя спэцыялісты за такую зарплату працаваць ня хочуць. Адпрацоўваюць і сыходзяць. Нехта ў міліцыю ідзе”.
Моладзь, сьцьвярджае суразмоўніца, паступае ў пэдагагічныя ВУЗы, каб атрымаць дыплём аб вышэйшай адукацыі. Туды паступіць куды лягчэй чым у іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы.

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

Нам пашэнціла, што пэнсінерка пагадзілася ўзяць паўстаўкі, а ўжо астатняе — маладая настаўніца, яна загружаная напоўніцу ...

ВІЦЕБШЧЫНА
"Іспыт — гэта не паказьнік, бо выкручвацца ўсё адно будуць настаўнікі"
На Віцебшчыне старэйшыя настаўнікі ўзгадваюць, што іспыты па замежных мовах па сканчэньні школы ўжо ўводзіліся.
Да таго, што ўвядзеньне абавязковага іспыту па замежнай мове неяк паўплывае на якасьць ведаў вучняў, настаўніца ангельскай мовы Галіна Сініцына ставіцца скептычна. Яна нават згадвае такі недарэчны выпадак:
настаўнікі выкручвацца ўжо навучыліся... Бо галоўнае — толькі каб начальства было задаволенае ...
“Я памятаю, адзін хлопец выцягнуў білет, якога ня ведаў. Дык ён такую абракадабру нёс! Проста набор гукаў! А ў камісіі ж сядзяць людзі, якія замежнай мовы ня ведаюць, дык мы яго і ня выдалі. І паставілі яму добрую адзнаку, бо ён жа не маўчаў! Тое самае і цяпер будзе, бо настаўнікі выкручвацца ўжо навучыліся. Бо галоўнае — толькі каб начальства было задаволенае! Так што іспыт — гэта не паказьнік, выкручвацца ўсё адно будуць настаўнікі”.
У аршанскай сярэдняй школе №2, дзе працавала Галіна Сініцына, сёлета чакаюць трох новых настаўнікаў замежнай мовы. Прыкладна столькі ж іх прыходзіць штогод, але надоўга яны не затрымліваюцца:
“Заробкі маладых настаўнікаў мізэрныя. Без катэгорыі — а катэгорыя даецца толькі празь некалькі год працы — маладыя адмыслоўцы атрымліваюць усяго пад 300 тысяч. Адзінае выйсьце — браць па 25-30 гадзін. І тады на тое, каб даць веды ў нейкай сыстэме, у іх не застаецца ні часу, ні мажлівасьці, ні жаданьня. Тым болей, што маладыя настаўнікі і не зьбіраюцца ўсё жыцьцё працаваць у школе”.
Таму бальшыня настаўнікаў замежнай мовы — гэта людзі сярэдняга веку, як, да прыкладу, настаўнік нямецкай мовы Георгі Станкевіч. Ён згадвае, што ў Бешанковіцкім раёне, дзе ён жыве, заўжды быў дэфіцыт настаўнікаў замежнай мовы, таму працаваць даводзілася адразу на дзьве ці нават на тры школы:
“Кадраў на вёсцы ніколі не было. Я памятаю з уласнага юнацтва: калі ў раскладзе была нямецкая мова, то мы крычалі “ура!” ды йшлі гуляць у футбол. Так гэта і працягваецца: у кожнай трэцяй школе раёну бракуе настаўнікаў. Таму я працаваў і ў дзьвюх, і ў трох школах — “закрываў” увесь накірунак, тут па дарозе дзьве пачатковыя школы і адна сярэдняя”.
З уласнага працоўнага досьведу Георгі Станкевіч ведае, што дзьве гадзіны на вывучэньне замежнай мовы ў звычайнай школе — гэта надзвычай мала. І яшчэ адна гадзіна, даданая міністэрствам адукацыі — таксама не паратунак:
“За дзьве гадзіны на тыдзень можна хіба што нямецкі алфавіт не забыць! І тры гадзіны ня вырашаць праблемы. А яна тая ж, што і зь беларускай мовай: выкладаюць 2-3 разы на тыдзень, і яна ж родная мова, а ніхто на ёй не гаворыць! Каб загаварыць на замежнай мове, добра аказацца ў тым асяроддзі, дзе яна родная. Мой уласны прыклад: пасьля сярэдняй школы я па-нямецку ня мог зьвязаць і двух словаў, пакуль ня трапіў у Нямеччыну. 4 месяцы я працаваў на фэрмэра, заклаліся асновы валоданьня мовай, і ўжо справай тэхнікі было паступіць у ВНУ і стацца настаўнікам”.
На жаль, кажа Георгі Станкевіч, пра замежныя стажыроўкі беларуская моладзь можа толькі марыць. Бо ў настаўнікаў замежнай мовы бракуе нават падручнікаў, не кажучы ўжо пра сучасныя лінгафонныя кабінэты. Адно што ёсьць — гэта загад Міністэрства адукацыі.
МАГІЛЁЎШЧЫНА
"Маладыя спэцыялісты за нізкі заробак працаваць не жадаюць"
На Магілёўшчыне сёлетні навучальны год пачнецца зь недахопу настаўнікаў. Адукацыйная галіна рэгіёну мае патрэбу ў пэдагогах фізыка-матэматычнага профілю, настаўніках хіміі, біялёгіі, замежных моваў. Не стае дэфэктолягаў і сацыяльных пэдагогаў. П
За апошнія пяць гадоў у меней за паўтысячы школ рэгіёну разьмеркавалі 2650 маладых настаўнікаў. Аднак гэтага замала. Ва ўправе адукацыі аблвыканкаму прызнаюць, што заяўкі на настаўніцкія кадры не выконваюцца. Чыноўнікі наракаюць год ад году:
“Вось на гэты год заяўка на настаўнікаў фізыка-матэматычнага профілю выкананая толькі на пяцьдзесят адзін працэнт. А летась і пазалетась было наагул па трыццаць тры працэнты ад заяўкі. Большая патрэба менавіта ў гарадзкія ўстановы адукацыі. Там дужа нізкая замацаванасьць кадраў. Адпрацоўваючы два гады, зьяжджаюць маладыя спэцыялісты. А вось у сельскіх школах і затрымліваюцца настаўнікі пэнсіянэры. Яны абрастаюць сям’ёй, домам”, — тлумачыць сытуацыю спэцыялістка ўправы.
Як жа затуляюць нястачу настаўнікаў у школах?
Працэнт працуючых пэнсіянэраў даволі высокі ў нас ...