Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
АНАМАЛЬНАе надвор’е
Чакаюцца навальніцы, моцныя залевы і месцамі град. Уначы 17–23°С, удзень 24–36°С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Хросны ход з абразам Менскай Божай Маці прыбудзе ў Барысаў каля 18.00 — 20.00.
У Менску праходзіць першы Міжнародны кірмаш школьных кампаній.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Менску сталыя прадстаўнікі краінаў СНД разгледзяць праект заявы кіраўнікоў дзяржаваў Садружнасьці ў сувязі з 20-годдзем стварэньня СНД.
Паседжаньні Інтэграцыйнага камітэту ЭўрАзЭС і камісіі Мытнага саюзу ў Маскве. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў.
Прэзыдэнт Турцыі Абдула Гюль працягвае візыт у Азэрбайджан, а прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньяху – ў Грэцыю.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1903 годзе Джозэф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію.
У 1805 годзе ў Менску адкрыўся часовы вайсковы шпіталь. Цяпер гэта Галоўны ваенны клінічны шпіталь Міністэрства абароны Беларусі.
1920 год - пачатак мірных перамоваў з Польшчай у Менску (пазней перанесеныя ў Рыгу).
1939 - адкрыты ліст Фёдара Раскольнікава Сталіну.
У 1962 годзе памежнікі ГДР застралілі 18-гадовага Пітэра Фэтчара. Гэта была першая ахвяра пры спробе перайсьці Бэрлінскую сьцяну.
У 1980 годзе ў Гданьску прынялі 21 патрабаванне страйкоўшчыкаў.
У 1998 годзе ўрад Расеі аб'явіў дэфолт.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
У 1629 годзе нарадзіўся Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
У 1772 годзе нарадзіўся беларускі філёзаф, прававед Ян Зноска.
У 1857 годзе нарадзіўся Ян Цепляк, рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Літвы і Беларусі.
У 1907 годзе нарадзіўся беларускі актор Зьдзіслаў Стома, народны артыст СССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, з 1940 году - ў Беларускім акадэмічным тэатры ім.Янкі Купалы.
У Інданэзіі і Габоне сьвяткуюць Дзень незалежнасьці
МІНУС 365:
Сваякі зьніклых даюць уладам месяц на справаздачу
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Ваша вар'яцкая вакханалія ня можа працягвацца доўга. Бясконцы сьпіс вашых злачынстваў. Бясконцы сьпіс вашых ахвяраў, няма магчымасьці іх пералічыць. Рана ці позна савецкі народ пасадзіць вас на лаву падсудных як здрадніка сацыялізму і рэвалюцыі, галоўнага шкодніка, сапраўднага ворага народа, арганізатара голаду і судовых фальсыфікацый”. – з адкрытага ліста Фёдара Раскольнікава Іосіфу Сталіну.