Сёньня акцыя салідарнасьці

Лідэры палітычных партыяў і рухаў плянуюць правесьці сёньня акцыю ў фармаце "ланцуга неабыякавых людзей" з патрабаваньнем міжнароднага расьсьледаваньня зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага.

Яны заклікалі сабрацца 16 жніўня а 18-й гадзіне з партрэтамі зьніклых ля Акадэміі навук.

Афіцыйныя ўлады забаранілі апазыцыі праводзіць 16 жніўня шэсьце і мітынг - маўляў, заяўка аформлена неналежным чынам. У чым палягаюць парушэньні ў афармленьні, заяўнікам так і не патлумачылі.

Нягледзячы на забарону ўладаў, акцыю вырашана праводзіць.