Беларусь плянуе сёлета сабраць каля 7 мільёнаў тон збожжа ў сьвірнавай вазе і каля мільёна тон збожжа кукурузы, заявіў кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Міхаіл Русы.
"Хлеб ва ўсіх катэгорыях гаспадарак мы атрымаем 7 мільёнаў тон у
сьвірнавай вазе ",-- адзначыў міністар.
На што А. Лукашэнка сказаў: "А абяцаў 9 мільёнаў тон. Вось твой
пачатак працы".
М. Русы запэўніў, што ў наступным годзе сельгасарганізацыі краіны выйдуць на заплянаваныя паказчыкі.
Падчас рабочай паездкі кіраўніка краіны ў Гомельскую вобласьць у ліпені гэтага года М.Русы запэўніў яго, што сёлета заплянаваны 9-мільённы ўраджай без уліку кукурузы. Напярэададні візыту А.Лукашэнкі ў Менскую вобласьць старшыня Менаблвыканкаму Барыс Батура папярэдзіў пра "самыя жорсткія захады" адносна службовых асобаў, якія дапушчаюць прыпіскі. Ён адзначыў, што ў Менскай вобласьці распаўсюджаная сыстэма прыпісак у сельскай гаспадарцы і з гэтым трэба змагацца.