13 жніўня досьледна-асьветніцкая ўстанова "Рух наперад", якая праводзіць грамадзянскую кампанію "Гавары праўду!", падала скаргу на рашэньне Гаспадарчага суду Менску аб прызнаньні дамовы арэнды офісу несапраўдным.
29 ліпеня менскі гаспадарчы суд задаволіў пазоў Менгарвыканкаму ў дачыненьні да досьледна-асьветніцкай установы "Рух наперад". Дамова арэнды офіснага памяшканьня прызнаная несапраўднай, што дае юрыдычную падставу для ліквідацыі ўстановы.
Офіс арганізацыі па-ранейшаму апячатаны пасьля падзей 18 траўня. У той дзень у актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" і ў офісе "Руху наперад" былі праведзеныя ператрусы. Трох чалавек, у тым ліку лідэра кампаніі Ўладзімера Някляева, затрымалі, яны правялі трое сутак за кратамі.
Дырэктар "Руху наперад" паэт Уладзімер Някляеў сьцьвярджае, што кампанія "Гавары праўду!" будзе працягвацца ў любым выпадку. "У выпадку адмены рэгістрацыі "Руху наперад" выйсьце адно — зарэгістраваць новую арганізацыю. Мы займаліся гэтым пытаньнем яшчэ да судовых пасяджэньняў, бо прадбачылі ня лепшае для нас разьвіцьцё падзей", — заявіў ён БелаПАН.