Заробкі беларусаў, падвышэньне пэнсійнага ўзросту, якасьць жыцьця пэнсіянэраў абмяркоўваюць слухачы "Свабоды". Працяг тэмы — хто быў продкамі сучасных беларусаў? Чаму беларускія ўлады не імкнуцца ўшаноўваць памяць славутай паэткі Ларысы Геніюш? Такія пытаньні сталі тэмамі сёньняшніх тэлефанаваньняў.
Падчас урачыстасьцяў з нагоды 100-годзьдзя славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш слухачка зь Менску задае пытаньне:
"Слухаю пра Ларысу Геніюш. Памяць нашай знакамітай паэткі ўшаноўваюць у розных краінах, толькі ня ў нас. Ніяк ня могуць забыцца на тое, што яе бацькі былі працавітыя, іх раскулачылі. Такому лёсу не пазайздросьціш. Калі гэта было? 1937 год, зьнішчалі ні ў чым не павінных. Вось і Ларыса Геніюш трапіла ў гэты сьпіс. А зараз зусім іншы час, але бачым, што і сучасьнікі ня могуць зьмірыцца. Гэта іншае пакаленьне, і даўно ўжо час рэабілітаваць і ўшаноўваць памяць знакамітай нашай паэткі! Хацелася б, каб мясцовыя ўлады павесілі памятныя шыльды на яе дом безь перашкод, бо неяк не па-людзку ўсё адбываецца".
Старшыня аргкамітэту па сьвяткаваньні 100-годзьдзя Ларысы Геніюш Міхась Скобла адказвае на гэтае пытаньне:
"Улада вельмі яскрава выказала свае адносіны да Ларысы Геніюш падчас сьвяткаваньня 100-годзьдзя паэткі ў Ваўкавыску і Зэльве. Дзьве мэмарыяльныя дошкі былі сарваныя з дамоў і арыштаваныя, а Дом культуры аказаўся зачынены.
Гэтым самым улада пацьвердзіла сваё спадкаемства ад той савецкай улады, якая ў 1949 годзе прыгаварыла паэтку да 25 гадоў ГУЛАГу. Я лічу, што ад такой улады рэабілітацыя Ларысе Геніюш не патрэбная".
Наш слухач сталага веку, які кажа, што праявіў сябе сапраўдным патрыётам Бацькаўшчыны і заўсёды цікавіўся нашымі нацыянальнымі каранямі, кажа:
"На падставе дакумэнтаў сьцьвярджаю: сапраўднае імя так званых беларусаў — літва, літвіны, літоўцы, што адно і тое ж. Дарэчы, тэрмін "Белая Русь" і вытворныя зь яго не ідэнтычныя лацінскаму тэрміну "Alba Russia" і зьяўляюцца для нас, Літвы, абразай, уяўляюць сабой славяна-лацінскую абракадабру, бязглузьдзіцу. Тэрмін "беларус" перакладаецца як "белы сялянскі хам".
Гісторык Васіль Варонін, камэнтуючы гэтае выказваньне, сказаў, што ёсьць некалькі канцэпцый паходжаньня беларусаў, але большым прызнаньнем карыстаецца акадэмічная, якую выкладаюць у школах і ВНУ:
"Беларуская народнасьць фармуецца ў XIV—XVI стагодзьдзях, а беларуская нацыя — у ХІХ — на пачатку ХХ стагодзьдзя. Ёсьць беларуская нацыянальная самасьвядомасьць. Што тычыцца назвы "беларус", то тады не было такой назвы. Большая частка насельніцтва Беларусі называла сябе русінамі. Ніякімі не літвінамі. Ніякімі фактамі гэта не пацьвярджаецца, каб беларус, знаходзячыся ў сваёй краіне, называў сябе літвінам. А фактаў, што жыхары Беларусі называлі сябе русінамі ці рускімі, дзясяткі і сотні".
Мікола Чыбісаў зь вёскі Казлоўшчына Дзятлаўскага раёну параўноўвае заробкі людзей у савецкія часы зь цяперашнімі ў Беларусі.
"Хацеў бы сказаць, што ў застойныя часы, калі кіравалі Брэжнеў і Хрушчоў, калі мы дапамагалі камуністычным партыям Канады, ЗША,Францыі, Германіі, Кубы, Конга, Нікарагуа, усіх не ўзгадаць — мы зараблялі тады 150—200 даляраў на месяц. Прайшло колькі часу, а мы ледзь-ледзь дацягваем да тых самых 150—200 даляраў. І цяпер вось Лукашэнка дае працавітаму дарагому народу нейкія падачкі ў пэнсіі, каб яго зноў выбралі і каб мы зноў і зноў жылі ў галечы".
У працяг тэмы пасьля праслухоўваньня "Экспэртызы Свабоды" слухачка Надзея зь Менску кажа:
"Пэнсійны ўзрост павышаць трэба, але гэта трэба рабіць толькі ў кантэксьце агульных дэмакратычных рэформаў. Перш чым падвышаць пэнсійны ўзрост, трэба скараціць лішніх чыноўнікаў і сілавікоў — вось дзе сапраўдная нагрузка на бюджэт. Па-другое, трэба нармалізаваць сытуацыю з заробкамі. Гэта ненармальна, што ў чыноўнікаў заробкі па некалькі мільёнаў, а ў працоўных — па дзьвесьце-трыста тысяч. І ня дзіва, што пэнсіянэры, якія працуюць, вымушаныя дапамагаць сваім дарослым дзецям. Па-трэцяе, неабходна стварыць канкурэнтнае асяродзьдзе, прынамсі, каб людзі, якія прэтэндуюць на кіраўнічыя пасады, вымушаныя былі праходзіць конкурс цінезалежную экспэртызу, каб яны былі абавязаныя даказваць свае здольнасьці і прафэсіяналізм. Па-чацьвёртае, трэба адмяніць апошні пакет рэпрэсіўных зьменаў у Працоўным кодэксе, які дазваляе любога чалавека зь любой пасады выкінуць у любы момант і ў любым узросьце, нават не чакаючы 55 гадоў. І меркаваньне, што жанчын выціскаюць з добрай працы ў 55 гадоў, ужо даўно не актуальнае. Пры нашай дыктатуры, калі падвысіць пэнсійны ўзрост, сацыяльныя наступствы будуць вельмі кепскія. Яшчэ больш паскорацца працэсы самаразбурэньня грамадзтва, якія і так ідуць напоўніцу. І я думаю, што ўлады ня пойдуць на гэты крок, не пасьмеюць. Гэты крок можа для іх аказацца апошняй кропляй".
Тэлефон "Свабоды" ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24.
"Слухаю пра Ларысу Геніюш. Памяць нашай знакамітай паэткі ўшаноўваюць у розных краінах, толькі ня ў нас. Ніяк ня могуць забыцца на тое, што яе бацькі былі працавітыя, іх раскулачылі. Такому лёсу не пазайздросьціш. Калі гэта было? 1937 год, зьнішчалі ні ў чым не павінных. Вось і Ларыса Геніюш трапіла ў гэты сьпіс. А зараз зусім іншы час, але бачым, што і сучасьнікі ня могуць зьмірыцца. Гэта іншае пакаленьне, і даўно ўжо час рэабілітаваць і ўшаноўваць памяць знакамітай нашай паэткі! Хацелася б, каб мясцовыя ўлады павесілі памятныя шыльды на яе дом безь перашкод, бо неяк не па-людзку ўсё адбываецца".
Старшыня аргкамітэту па сьвяткаваньні 100-годзьдзя Ларысы Геніюш Міхась Скобла адказвае на гэтае пытаньне:
"Улада вельмі яскрава выказала свае адносіны да Ларысы Геніюш падчас сьвяткаваньня 100-годзьдзя паэткі ў Ваўкавыску і Зэльве. Дзьве мэмарыяльныя дошкі былі сарваныя з дамоў і арыштаваныя, а Дом культуры аказаўся зачынены.
Гэтым самым улада пацьвердзіла сваё спадкаемства ад той савецкай улады, якая ў 1949 годзе прыгаварыла паэтку да 25 гадоў ГУЛАГу. Я лічу, што ад такой улады рэабілітацыя Ларысе Геніюш не патрэбная".
Наш слухач сталага веку, які кажа, што праявіў сябе сапраўдным патрыётам Бацькаўшчыны і заўсёды цікавіўся нашымі нацыянальнымі каранямі, кажа:
"На падставе дакумэнтаў сьцьвярджаю: сапраўднае імя так званых беларусаў — літва, літвіны, літоўцы, што адно і тое ж. Дарэчы, тэрмін "Белая Русь" і вытворныя зь яго не ідэнтычныя лацінскаму тэрміну "Alba Russia" і зьяўляюцца для нас, Літвы, абразай, уяўляюць сабой славяна-лацінскую абракадабру, бязглузьдзіцу. Тэрмін "беларус" перакладаецца як "белы сялянскі хам".
Гісторык Васіль Варонін, камэнтуючы гэтае выказваньне, сказаў, што ёсьць некалькі канцэпцый паходжаньня беларусаў, але большым прызнаньнем карыстаецца акадэмічная, якую выкладаюць у школах і ВНУ:
"Беларуская народнасьць фармуецца ў XIV—XVI стагодзьдзях, а беларуская нацыя — у ХІХ — на пачатку ХХ стагодзьдзя. Ёсьць беларуская нацыянальная самасьвядомасьць. Што тычыцца назвы "беларус", то тады не было такой назвы. Большая частка насельніцтва Беларусі называла сябе русінамі. Ніякімі не літвінамі. Ніякімі фактамі гэта не пацьвярджаецца, каб беларус, знаходзячыся ў сваёй краіне, называў сябе літвінам. А фактаў, што жыхары Беларусі называлі сябе русінамі ці рускімі, дзясяткі і сотні".
Мікола Чыбісаў зь вёскі Казлоўшчына Дзятлаўскага раёну параўноўвае заробкі людзей у савецкія часы зь цяперашнімі ў Беларусі.
"Хацеў бы сказаць, што ў застойныя часы, калі кіравалі Брэжнеў і Хрушчоў, калі мы дапамагалі камуністычным партыям Канады, ЗША,
Лукашэнка дае народу нейкія падачкі ў пэнсіі, каб яго зноў выбралі і каб мы зноў і зноў жылі ў галечы
У працяг тэмы пасьля праслухоўваньня "Экспэртызы Свабоды" слухачка Надзея зь Менску кажа:
"Пэнсійны ўзрост павышаць трэба, але гэта трэба рабіць толькі ў кантэксьце агульных дэмакратычных рэформаў. Перш чым падвышаць пэнсійны ўзрост, трэба скараціць лішніх чыноўнікаў і сілавікоў — вось дзе сапраўдная нагрузка на бюджэт. Па-другое, трэба нармалізаваць сытуацыю з заробкамі. Гэта ненармальна, што ў чыноўнікаў заробкі па некалькі мільёнаў, а ў працоўных — па дзьвесьце-трыста тысяч. І ня дзіва, што пэнсіянэры, якія працуюць, вымушаныя дапамагаць сваім дарослым дзецям. Па-трэцяе, неабходна стварыць канкурэнтнае асяродзьдзе, прынамсі, каб людзі, якія прэтэндуюць на кіраўнічыя пасады, вымушаныя былі праходзіць конкурс ці
Трэба адмяніць апошні пакет рэпрэсіўных зьменаў у Працоўным кодэксе, які дазваляе любога чалавека зь любой пасады выкінуць у любы момант і ў любым узросьце.