Новая перадача сэрыі "Паштовая скрынка 111". Эфір 11 жніўня 2010 году.
Нягледзячы на тое, што выбары ў Беларусі пакуль не абвешчаныя, ужо на працягу некалькіх месяцаў значная частка пошты "Свабоды" — менавіта на выбарчую тэму. Нашы слухачы актыўна абмяркоўваюць шанцы апазыцыйных палітыкаў, разважаюць пра тое, пры якіх умовах выбарчая кампанія можа быць праведзена дэмакратычна. Вельмі многія схіляюцца да думкі, што выбары ў Беларусі пройдуць паводле ранейшых сцэнароў і з ранейшым жа вынікам — так, як гэта было і ў 2001-м, і ў 2006-м гадах.
Наш слухач Васіль Безыменны са Смалявічаў, зь ліста якога пачну сёньняшнюю размову, лічыць, што сапраўдных выбараў у сёньняшняй Беларусі ўвогуле няма — ёсьць толькі іхная імітацыя. Спадар Васіль піша:
"Мы злоўжываем тэрмінам "выбары". А ў нас яны ў прынцыпе немагчымыя. І гэта ведаюць амаль усе. У нас адбудзецца чарговы фарс пад назвай "выбары", у выніку якіх вядомая Ярмошына абвесьціць пераможцам вядома каго. Дык, можа, хопіць церці сабе нос фігураю з трох пальцаў ды сьмяшыць супляменьнікаў ды суседзяў?
Шкадую, што "Свабода" вольна і неабгрунтавана ўжывае тэрміны, якія ў дачыненьні да Беларусі насамрэч ужываць нельга. "Прэзыдэнт", "рэспубліка", "выбары", "праваахоўная сыстэма"... Гаворачы пра гэта ў нашых умовах, Свабода сутнасна дэзынфармуе грамадзтва. Прэзыдэнты бываюць толькі ў рэспубліках, а наша краіна такой не зьяўляецца. Рэспубліканскі лад прадугледжвае выбарнасьць галін улады. А ў нас ніякай выбарнасьці няма і ва ўмовах дыктатуры быць ня можа. Ах, Канстытуцыя дэкляруе ў нас рэспубліканскі лад? Ды яна шмат чаго яшчэ дэкляруе, на што ўлады даўно не зважаюць. Так, Канстытуцыяй гарантаваны свабода слова, шэсьцяў, мітынгаў, сходаў — безь якіх бы то ні было згадак пра дазволы ці хаця б санкцыі...
Ня менш паказальны і чыньнік так званага "беларускага эканамічнага цуду", у выніку якога наша краіна штогод павялічвае запазычанасьці па замежных крэдытах аж у два разы. Кожнае беларускае дзіця сёньня ўжо завінавацілася дзьве з паловай тысячы даляраў! І гэтага амаль ніхто ня ведае. Рэальнае банкруцтва краіны не за гарамі!", —
— гэтак лічыць Васіль Безыменны са Смалявічаў.
Журналісцкія рэпартажы, паведамленьні, інтэрвію — гэта не паліталягічныя дасьледаваньні, спадар Васіль. Немагчыма ў кожным зь іх нагадваць гісторыю апошніх шаснаццаці гадоў, на працягу якіх у Беларусі, сапраўды, адбывалася карэнная зьмена канстытуцыйнага ладу, канцэнтрацыя ўлады ў адных руках і паступовая дэградацыя, ператварэньне ў дэкаратыўную шырму многіх рэспубліканскіх інстытутаў. Пра ўсё гэта "Свабода" ў свой час падрабязна паведамляла, паведамляе і цяпер, калі на тое ёсьць апэратыўная падстава ці нагода. І для нашых слухачоў (дый для амаль усіх жыхароў Беларусі) наўрад ці ёсьць патрэба кожны раз паўтараць, што сабой уяўляюць выбары па-беларуску і чаму іх, зыходзячы са стандартаў дэмакратычных дзяржаў, называць выбарамі не выпадае.
Вынікі 16-гадовага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі спрабуе падсумаваць у сваім лісьце Станіслаў Тунік зь вёскі Шупейкі Сьветлагорскага раёну. Пра перадвыбарчую сытуацыю, што склалася на сёньня ў Беларусі, ён піша наступнае:
"Цяпер зьявілася многа ахвочых заняць прэзыдэнцкае крэсла. Але шанцаў на тое, каб выйграць гэтыя выбары, адолець дзейнага прэзыдэнта, у ніводнага зь іх няма. Наша грамадзтва па-ранейшаму гатова мяняць свабоду на падачкі ўлады (падвышэньне заробкаў, пэнсіяў) і не жадае браць адказнасьць за ўласны лёс на сябе.
За доўгія гады прэзыдэнцтва Лукашэнкі ў Беларусі ня створана ні свабодная эканоміка, ні грамадзянская супольнасьць. А нязьменны прэзыдэнт, відавочна, нават уявіць ня можа, што яму калі-небудзь давядзецца разьвітацца з гэтай пасадай.
Цяпер вось пасварыўся з Расеяй. Той самай, за якую ён абяцаў класьціся пад натаўскія танкі, ісьці ў зямлянкі. Відаць, надакучыла яму гульня ў інтэграцыю, якая дазваляла няблага існаваць за кошт танных расейскіх нафты і газу. І па расейскіх рэгіёнах цяпер ня надта паезьдзіш...
А па расейскіх тэлеканалах пра Лукашэнку цяпер чаго толькі ня ўбачыш. Асабліва многіх цікавяць пазашлюбныя сувязі кіраўніка краіны. Усе памятаюць, што напрыканцы 90-х тагачасны прэзыдэнт ЗША Клінтан ледзь не заплаціў пасадай за такія сувязі зь вядомай Монікай Левінскі. Бо народ Амэрыкі бачыць у асобе свайго прэзыдэнта ўзор прыстойнасьці, маральнасьці, захаваньня сямейных каштоўнасьцяў. А што ў нас? Дзе ў Беларусі першая лэдзі? Дзе маці вядомага ўсім прэзыдэнцкага сынка Колі, якога ледзь ня штодня паказваюць па тэлебачаньні? Якія дзеці ў кіраўніка народжаныя ў шлюбе, а якія — па-за шлюбам? А галоўнае, які прыклад у прыватным жыцьці паказвае ён уласным грамадзянам і ці ня ёсьць гэта адкрытым выклікам грамадзтву?" —
— напісаў у сваім лісьце на "Свабоду" Станіслаў Тунік зь вёскі Шупейкі Сьветлагорскага раёну.
Пра тое, што ў прэзыдэнта Лукашэнкі спэцыфічнае стаўленьне да традыцыйных сямейных каштоўнасьцяў, стала вядома ня сёньня, і нават не тады, калі на тэлеэкранах пачаў зьяўляцца малодшы прэзыдэнцкі сын Коля. Але гэта ня надта замінала Аляксандру Лукашэнку перамагаць на шматлікіх рэфэрэндумах і выбарах, пачынаючы зь сярэдзіны 90-х гадоў. Відаць, у самім грамадзтве стаўленьне да гэтай праблемы зусім ня тое, якое спрабуе адстойваць хрысьціянская царква і якое павінна быць у ідэале, у адпаведнасьці з высокімі маральнымі стандартамі. Калі штогод у краіне палова шлюбаў распадаецца, а траціна дзяцей нараджаюцца па-за шлюбам — то які маральны выклік такому грамадзтву кідае сваімі паводзінамі прэзыдэнт?
Пра тое, як вясковыя людзі, не спадзеючыся на калгас, спрабуюць самастойна зарабіць на жыцьцё, расказвае ў сваім новым лісьце на "Свабоду" Алесь Васілеўскі зь вёскі Клетнае Барысаўскага раёну. Ён піша:
"У гэтыя дні ў вёсцы ўсе (нават рабочыя, у якіх адпачынак) з раніцы зь вядзерцамі выбіраюцца ў лес. Не дазваляюць сабе, здаецца, ніводнага выходнага, каб ня страціць магчымасьць што-небудзь адтуль прынесьці. Сьпёка, ня сьпёка, а калі грошы — дык заўсёды харошы. Вядома, лішнім рубель ніколі не бывае. Але ж часам нават і брыдка назіраць усё гэта. Старыя, скручаныя ў жменьку ад гадоў і хвароб, ледзь сьвітае, выпраўляюцца ў ягады — на санцапёк, на хмары камароў. І ўсё дзеля каго — дзеля здаровых ды ленаватых унукаў.
Ці пайшоў бы дзеля гэтага карміць камароў немец ці паляк? Не з галадухі ж усё гэта.
А несумленныя перакупшчыкі цэны на ягады і грыбы ўжо шмат гадоў не падвышаюць, а нават і паніжаюць.
Я вось думаю: няхай бы гэтыя людзі хоць паўгадзінкі пачыталі "Народную волю" ці паслухалі "Свабоду". Дык жа не, толькі і чуеш у адказ: "Няма калі, мы — людзі маленькія". Вы ж такіх ведаеце ня горш за мяне, паважаны Валянцін. Мне іх тут пераконваць і ўвогуле праблема, бо мяне яны лічаць дзіваком яшчэ са школьных гадоў. Хаця, напэўна, і зьдзіўляюцца, што ня сьпіўся разам зь імі", —
— напісаў у сваім лісьце на "Свабоду" Алесь Васілеўскі зь вёскі Клетнае Барысаўскага раёну.
Можа, нікога ні ў чым і ня трэба пераконваць, спадар Алесь? Штодзённае жыцьцё, праца, побыт — найлепшы і выхавальнік, і прапагандыст, і ідэоляг. На лясных балотах, у ягадніках, сярод камарынай плоймы — шмат часу, каб падумаць пра тое, чаму зьбіральніцтва, нібы пры першабытнаабшчынным ладзе, у Беларусі зноў становіцца адзіным спосабам, каб выжыць.
Заўвагі і прапановы ад нашага сябра Барыса Забалотніка зь Менску. Як і іншым удзельнікам Клюбу сяброў Свабоды, мы час ад часу дасылаем яму невялікія сувэніры — у прыватнасьці, каляндарыкі з раскладам нашых перадач пры зьмене хваляў і частот, што адбываецца кожную вясну і восень. Спадар Забалотнік з гэтай нагоды піша:
"На каляндарыках вы, як правіла, зьмяшчаеце нейкія творы жывапісу — як на мой густ і разуменьне, дык — незразумелага, недарэчнага зьместу. Так рабіць нельга — ні ў якім разе. З гэтай практыкай вам трэба "завязваць". На каляндарыках варта зьмяшчаць цікавае, пазнавальнае — напрыклад, як на паштовых марках. Там жа не друкуюць абы-што. Напрыклад, пачалі б вы выдаваць фотаздымкі самых славутых касьцёлаў, сабораў, цэркваў усяго сьвету. Тады гэтым каляндарыкам у калекцыянераў цаны не было б! Альбо выявы цікавых архітэктурных праектаў — мастоў, незвычайных будынкаў, гіганцкіх транспартных разьвязак. Альбо — новых аўто ці дзеячаў беларускай гісторыі. Гэта ж вельмі важна!
Вашы каляндарыкі — гэта ня проста друкаваныя аркушыкі з карцінкамі, гэта — пасланьне ад паважанага Радыё Свабода, якому я шчыра дзякую за ягоную працу, за тое, што яно існуе. Вітаю ўсіх супрацоўнікаў "Свабоды". Шкадую, што ў мяне няма нічога такога, каб я мог аддзячыць вам за ўвагу да мяне, старога пэнсіянэра, распаўсюджвальніка той газэты "Свабода", якую рэдагаваў Ігар Гермянчук", —
— напісаў у сваім лісьце на "Свабоду" Барыс Забалотнік зь Менску.
Ваша ўвага да нашай працы, спадар Барыс, Вашы шчырыя лісты з ацэнкамі і прапановамі — найлепшая падзяка. Мы ведаем: ня ўсім нашым сябрам, многія зь якіх калекцыянуюць каляндарыкі Свабоды, даспадобы тое, што на гэтых каляндарыках мы зьмяшчаем творы сучаснага беларускага жывапісу. Але так ужо склалася гістарычна. Гэта сэрыя існуе не адзін год, і раптоўна мяняць канцэпцыю, мы лічым, было б няправільна, непасьлядоўна... Што да адметнасьцяў сучаснага мастацтва, то тут, спадар Барыс, свае крытэрыі ацэнак, свае арыенціры і прынцыпы. І чалавеку, выхаванаму на іншых узорах, відаць, варта проста зьмірыцца з тым, што ня ўсе падзяляюць ягоныя эстэтычныя густы.
З падзякай і прапановай зьвяртаецца да нас і яшчэ адзін удзельнік Клюбу сяброў Свабоды — Генрых Даніловіч зь Вілейкі. Ён піша:
"Гэта выдатна, што "Свабода" выпусьціла дыск з запісам голасу Васіля Быкава. Я адразу ж усё праслухаў — і ўсплыло ў памяці тое, што гучала некалі на хвалях "Свабоды". Цяпер і ў маёй хаце пры любой нагодзе будзе гучаць голас вялікага чалавека, патрыёта, сына нашае зямелькі — Беларусі.
Калі ласка, часьцей нагадвайце слухачам праўду пра савецкае мінулае, бо людзі, на жаль, забываюць пра тыя жахі, пакуты, галечу. А цяперашняя моладзь дык увогуле нічога пра той час ня ведае. І паўторы перадач, на маю думку, патрэбныя. Бо ня ўсе могуць слухаць у адзін вызначаны час. А напрыканцы свайго ліста хачу падзякаваць амэрыканскаму народу, бо менавіта дзякуючы яму мы можам на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў слухаць Радыё Свабода, дзе гучыць голас праўды", —
— напісаў у сваім лісьце Генрых Даніловіч зь Вілейкі.
Слушныя заўвагі, спадар Генрых. Я неяк зазірнуў у цяперашнія школьныя падручнікі гісторыі, паглядзеў, што расказваюць дзецям пра савецкі пэрыяд. Нібыта згадваецца там і пра палітычныя рэпрэсіі, і пра прымусовую калектывізацыю — але ўсё мімаходзь, сьпехам, на тле расповедаў пра рознага кшталту "гераічныя подзьвігі" ды "гіганцкае будаўніцтва".
Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма "Паштовая скрынка 111" выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by

У нас адбудзецца чарговы фарс пад назвай "выбары", у выніку якіх вядомая Ярмошына абвесьціць пераможцам вядома каго.

Наша грамадзтва па-ранейшаму гатова мяняць свабоду на падачкі ўлады.

Хаця, напэўна, і зьдзіўляюцца, што ня сьпіўся разам зь імі.

Цяпер і ў маёй хаце пры любой нагодзе будзе гучаць голас вялікага чалавека, патрыёта.