Футбол: адбылося лёсаваньне плэй-оф Лігі Эўропы

У швайцарскім Ньёне прайшло лёсаваньне стадыі плэй-оф футбольнай Лігі Эўропы.

Супернікам барысаўскага БАТЭ ў барацьбе за месца ў групавой фазе турніру будзе партугальскі клюб “Марытыму”. Першы матч беларускі чэмпіён правядзе на сваім полі.

Менскія дынамаўцы сустрэнуцца з бэльгійскім “Бруге”, а магілёўскі “Дняпро” – з гішпанскім “Віярэалам”. Першыя паядынкі і мянчане, і магілёўцы згуляюць на выезьдзе.

Матчы стадыі плэй-оф Лігі Эўропы пройдуць 19 і 26 жніўня.