Удзел у міратворчай апэрацыі ў Лібане ў складзе Часовых сіл ААН павысіць ступень уплыву Беларусі ў міжнародных арганізацыях. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.
Выказваньне А.Савіных прыводзіць агенцтва БЕЛТА:
"Кіраўніцтвам краіны прынятае рашэньне аб удзеле беларускіх грамадзян у апэрацыі па падтрыманьні міру ў Лібане пад эгідай ААН. Гэтае рашэньне абумоўлена нарастаючай роляй і актыўнасьцю Беларусі ў Першым камітэце Генэральнай асамблеі ААН. Удзел у дазволіць нам больш актыўна і інфарматыўна ўплываць на выпрацоўку палітычных рашэньняў па пытаньнях міжнароднай бясьпекі і міратворчых апэрацый ААН ",-- заявіў Савіных.
Пры гэтым ён падкрэсьліў, што беларускія грамадзяне не будуць накіроўвацца ў сілавыя падразьдзяленьні:
"Яны будуць працаваць у шпіталях, мэдыцынскіх установах і службах матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня. Па-другое, гаворка ідзе толькі пра добраахвотнікаў . Па-трэцяе, усе аспэкты бясьпекі будуць старанна адсочвацца і аказваць прамы ўплыў на фармат ўдзелу ў апэрацыі".
Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня падпісаў указ "Аб накіраваньні вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасьці па падтрыманьні міжнароднага міру і бясьпекі ў Лібанскай Рэспубліцы". У склад Часовых сіл ААН у Лібанскай Рэспубліцы накіроўваецца група прадстаўнікоў Узброеных Сіл Беларусі з 9 чалавек.