Актывіст незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" служыў яфрэйтарам ў чыгуначных войсках ў Жодзіне (Менская вобласьць).
Зьміцер Хведарук, Іван Шыла і Франак Вячорка былі прызваныя ў беларускае войска ў 2009 годзе.
З палітжаўнераў толькі Хведарук адслужыў увесь тэрмін, хоць увесь час меў праблемы са здароўем — яму нават зрабілі апэрацыю.
Зьмітра Хведарука 28 студзеня 2009 году гвалтам завезьлі ў ваенкамат, а потым адвезьлі ў турму на Акрэсьціна нібыта адбываць пакараньне за ўдзел у акцыі на 1 траўня 2008. Пазьней высьветлілася, што такой пастановы суду не было. Тым не меньш Хведарука 2 дні пратрымалі ў турме. Адтуль яго ў кайданках вазілі на мэдычны агляд у менскую паліклініку нумар 14, дзе абсьледаваньне было зроблена за 40 хвілін. У кайданках Зьмітра адвезьлі і ў вайсковую частку ў Жодзіна.
Падрабязнасьці — пазьней на сайце "Свабоды"