29 ліпеня гаспадарчы суд Менску разгледзіць пазоў Менгарвыканкаму аб прызнаньні несапраўднай дамовы арэнды адукацыйнай установы "Рух наперад" з таварыствам з абмежаванай адказнасьцю "Tina Vlati". Пасьля гэтага суд разгледзіць скаргу на рашэньне суда першай інстанцыі адносна ліквідацыі "Руху наперад".
20 ліпеня ў Гаспадарчым судзе Менску адбылося падрыхтоўчае паседжаньне з удзелам прадстаўнікоў Менскага гарвыканкаму і адукацыйнай установы "Рух наперад", якая арганізавала кампанію "Гавары праўду". На пачатку ліпеня гарадзкія ўлады ўжо патрабавалі зьліквідаваць рух, але прайгралі працэс. Гэтым разам яны вылучылі ўстанове новыя прэтэнзіі: на думку гарадзкіх уладаў, арандаваныя арганізацыяй плошчы нібыта не прыстасаваныя да "адміністратыўнай дзейнасьці". Паводле дырэктара "Ціна Влаці" Ірыны Паляшчук, "у прэтэнзіях Менгарвыканкаму няма ніякай лёгікі".
18 траўня ў офісе ўстановы "Рух наперад", а таксама ў кватэрах больш як 20 актывістаў кампаніі "Гавары праўду" прайшлі ператрусы, былі забраныя кампутары, дакумэнты, грошы. Кіраўнік арганізацыі Ўладзімер Някляеў, актывісты Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў былі затрыманыя і тры дні правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў якасьці падазраваных за "распаўсюджваньне ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах". Абвінавачаньне па гэтай справе нікому ня выстаўленае дагэтуль. Кампутары, носьбіты інфармацыі, дакумэнты і грошы таксама нікому не вярнулі.