Вэнэсуэльская нафта ідзе ў Беларусь і праз Эстонію


23-га ліпеня ў Эстонію прыбылі 80 тысяч тонаў вэнэсуэльскай нафты клясу «Санта-Барбара». Танкер «NS CHAMPION» пад лібэрыйскім сьцягам выгрузіў нафту ў порце Мууга. Далей чыгункай гэтая нафта кіруецца ў Беларусь.

Прапануем вашай увазе відэасюжэт, падрыхтаваны інтэрнэт-сайтам АРУ ТВ.