Сёньня завяршаецца візыт у Менск прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Сёньня сырыйская дэлегацыя бярэ ўдзел у паседжаньні двухбаковай Рады дзелавога супрацоўніцтва.
Сырыя вельмі зацікаўленая ў прысутнасьці на рынку Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. Пра гэта ўчора заявіў прэзыдэнт Сырыі Башар Асад на сустрэчы з кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Сідорскім.
"У нас адно вялікае пытаньне – гэта далучэньне Сырыі да зоны свабоднага гандлю паміж Беларусьсю, Расеяй і Казахстанам, – сказаў прэзыдэнт Сырыі. – Мы хочам займець вашую падтрымку ў гэтым пытаньні, бо гэта будзе спрыяць пашырэньню і ўмацаваньню гандлёва-эканамічных адносін паміж нашым і вашым рэгіёнамі".
Па словах сырыйскага прэзыдэнта, у гэтых двух рэгіёнах пражывае прыкладна 250-300 мільёнаў чалавек, а гэта вялізны рынак.
"Беларусь і Сырыя могуць стаць свайго роду дзьвярыма на гэты рынак – кожная ў сваім рэгіёне", – адзначыў Асад.
Прэм'ер-міністар Беларусі, маючы на ўвазе нядаўна створаны Мытны саюз, прапанаваў сырыйскаму боку стварыць на беларускай тэрыторыі фармацэўтычную вытворчасьць, каб затым гандляваць вырабленымі лекамі і ў Казахстане, і ў Расеі.
Кіраўнік беларускага ўраду таксама заявіў пра гатовасьць беларускага боку стварыць у Сырыі шэраг вытворчасьцяў, у прыватнасьці для выпуску аўтобусаў, колавых цягачоў, кар'ерных самаскідаў.