На Магілёўшчыне з двух дзясяткаў раённых газэт больш за траціну захоўваюць назвы, зьвязаныя з камуністычнай прапагандай савецкай эпохі. У рэдакцыях дзяржаўных выданьняў сьцьвярджаюць, што савецкія назвы пакінутыя на патрабаваньне чытачоў. Тыя нібыта супраць новых назваў.
Дэсаветызацыя і дэкамунізацыя назваў раёнак у вобласьці пачалася ў 1991 годзе зь бялыніцкай "Зары камунізму". Газэту перайменавалі на "Зару над Друцьцю". Празь дзевятнаццаць гадоў на пераназваньне наважыліся ў Горках. Тут раёнка завецца "Ленінскім шляхам":
"Пакуль вывучаем народныя думкі наконт гэтага. Райвыканкам пакуль анкетаваньне праводзіць. Старшыня нашага райвыканкаму даў такую ўстаноўку: калі народ будзе "за", то тады будзем мяняць. У асноўным народ — "за". Наша першая гістарычная назва — "Горацкі весьнік". У 1918 годзе наша газэта была створана. Апошні "Ленінскі" застаўся на ўсю рэспубліку", зазначае супрацоўніца рэдакцыі "Ленінскага шляху".
Над тым, ці варта мяняць назву, разважаюць і ў рэдакцыі газэты горацкай сельскагаспадарчай акадэміі "Савецкі студэнт". Як паведаміў яе супрацоўнік, да канца году назва выданьня застанецца ранейшай. Супраць пераназваньня — рэктар навучальнай установы:
"Сёлета ў нас юбілей, і мяняць назву газэты ён лічыць немэтазгодным. А так, у прынцыпе, даўно існуе такое меркаваньне — памяняць назву выданьню. Рэдактар зьбіраецца абвясьціць конкурс сярод супрацоўнікаў акадэміі й студэнтаў, каб яны нейкія варыянты прапанавалі. Цяперашняя назва, канечне, патыхае нечым такім…"
Акрамя горацкіх "Ленінскага шляху" і "Савецкага студэнта", назвы яшчэ пяці раёнак нагадваюць пра ідэалы камуністычнага рэжыму. У Клічаўскім раёне — "Сьцяг саветаў", на Мсьціслаўшчыне — "Сьвятло Кастрычніка", "Савецкая вёска" — на Дрыбіншчыне, "Шлях кастрычніка" — на Хоцімшчыне. У рэдакцыях заяўляюць: газэты не пераназвалі, бо супраць чытачы:
"Для іх, як той казаў, гэта пэўная брэндавая назва. "Шлях кастрычніка" — як сьвята працы. Такая асацыяцыя ў людзей. Не савецкая, а менавіта зьвязаная зь нейкімі працоўнымі дасягненьнямі", — лічыць супрацоўніца рэдакцыі хоцімскага "Шляху кастрычніка".
Трымаюцца свайго "Ўдарнага фронту" на Шклоўшчыне. Да гэтай назвы прызвычаіліся жыхары раёну, сьцьвярджае супрацоўнік рэдакцыі:
"Ударны фронт — гэта ж ня тое, што вайна нейкая, а тое, што па-ўдарнаму працуюць. Цяпер мы пакуль уздымаць гэтае пытаньне ня будзем, бо ніхто не будзіраваў гэтае пытаньне".
Толькі тры раёнкі з Магілёўшчыны маюць свае старонкі ў інтэрнэце. Прапісаліся ў сусьветным віртуальным сеціве згаданая "Зара над Друцьцю" ды "Асіповіцкі край". Мае інтэрнэтны адрас і шклоўскі "Ўдарны фронт". Не пасьпеў ён там прапісацца, яго ўганаравалі інтэрнэт-прэміяй Міністэрства інфармацыі.