24 ліпеня ў Горадні адкрылася выстава па выніках міжнароднага мастацкага пленэру з нагоды гадавіны бітвы пад Грунвальдам. Карціны выстаўлены ў прыватнай галерэі “Тызэнгаўз”, што ў сутарэньнях “крывой афіцыйны” —выгнутай камяніцы, збудаванай у часы апошняга караля Рэчы Паспалітай. Яна стаіць на плошчы Антонія Тызэнгаўза.
Пленэр наладзіў не прызнаваны ўладамі Саюз палякаў пры фінансавай падтрымцы Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні. У адкрыцьці ўдзельнічаў генконсул Анджэй Хадкевіч.
Кіраўнік таварыства мастакоў пры Саюзе палякаў Станіслаў Кічко патлумачыў нам, што гэты пленэр — пяты па ліку, кожны раз ён прысьвечаны розным падзеям і постацям. На цяперашні былі запрошаны тры мастакі з Варшавы, адзін з Гданьска, два з Салечнікаў — з Літвы і сем удзельнікаў з Беларусі. Яны працавалі з 16 да 24 ліпеня, апроч Горадні, пабывалі на Аўгустоўскім канале, у Сьвяцку, у Наваградку, на Сьвіцязі, а таксама ў Міры, Лідзе і заехалі ў Васілішкі, дзе нарадзіўся Чэслаў Немэн. На выставе прадстаўленыя 35 карцінаў.