Міліцыя спыніла акцыю пратэсту ў Магілёве

24 ліпеня ў Магілёве меў адбыцца мітынг "За свабоднае разьвіцьцё інтэрнэту". Група жыхароў зьбіралася пратэставаць супраць указу прэзыдэнта № 60 "Аб выкарыстаньні інтэрнэту", які набыў моц 1 ліпеня.

На пляцоўку перад былым будынкам Дому культуры і адпачынку па вуліцы Чалюскінцаў, 64а прыйшло каля 30 маладых людзей. А 17-й гадзіне яны паспрабавалі распачаць акцыю пратэсту: разгарнулі расьцяжку "Свабоду інтэрнэту!", апранулі майкі зь перакрэсьленымі лічбамі 60.

У гэты момант да іх падышлі два міліцыянты: адзін у цывільным, другі з капітанскімі пагонамі. Міліцыя запатрабавала спыніць акцыю, бо ўдзельнікі ня мелі на яе дазволу. 19-гадовага Валянціна Лабачова, якому гарвыканкам адмовіў правесьці мітынг у іншым месцы – на Савецкай плошчы Магілёва – міліцыянты зьвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства і павезьлі ў аддзел міліцыі Ленінскага раёну. Акрамя білета сябра БРСМ, у яго не было пры сабе дакумэнтаў.

Аварыйная пляцоўка


На разгон акцыі сьпяшаецца міліцыянт