Ужо сёньня, 23 ліпеня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Сонечна...

  • ...і горача. Тэмпэратура: 19 — 33 С. Найбольшая сьпёка – у Гомелі – 36 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • У Менску ў Палацы рэспублікі пройдзе цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў конкурсу "Лепшы прадпрымальнік году - 2010" з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага
  • У МЗС адбудзецца нарада міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з кіраўнікамі беларускіх пасольстваў.
  • Пачынаецца прэс-тур прадстаўнікоў СМІ краін Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусь. У Менск прыбыла група журналістаў у складзе 13 чалавек, якія прадстаўляюць сродкі масавай інфармацыі з Аўстрыі, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Грэцыі, Вугоршчыны, Італіі, Латвіі, Польшчы, Партугаліі, Румыніі і Вялікабрытаніі.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Танкер з нафтай, закупленай Беларускай нафтавай кампаніяй для перапрацоўкі на Наваполацкім НПЗ прыбудзе ў порт Мууга (Эстонія)
  • У Ханоі – рэгіянальны форум міністраў замежных справаў краін арганізацыі супрацоўніцтва Ціхаакіянскага басэйну (АСЭАН), а таксама ЗША, Кітая, Расеі, Японіі, Паўднёвай Карэі і Індыі.
  • Візыт прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Італію


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • 1914: Аўстра-Вугоршчына прад’явіла ўльтыматум Сэрбіі з прычыны забойства ў Сараеве спадкаемцы прастола імпэрыі, эрцгерцага Франца Фэрдынанда. Сэрбія адхіліла адзін з 10 пунктаў ультыматуму. 28 ліпеня 1914 году Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што стала пачаткам Першай Усясьветнай вайны.
  • 1922: У катэдральным праваслаўным саборы Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Менску адбыўся царкоўны сынод, які вырашыў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.
  • 1974: У Грэцыі скінутая дыктатура “чорных палкоўнікаў”
  • 1992: Абхазія абвясьціла пра сваю незалежнасьць ад Грузіі
  • 1997: Слабадан Мілошавіч прынёс прысягу як прэзыдэнт Югаславіі
  • 2009: Прэзыдэнт Кіргізстану Курманбэк Бакіеў быў пераабраны на другі тэрмін
Памерлі:
  • 1572: Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі (1529-1572), кароль польскі (1548-1572) (нар. 1.8.1520)
  • 1645: Міхаіл Фёдаравіч, першы рускі цар з дынастыі Раманавых


МІНУС 365:

Год таму на сайце Свабоды: Лукашэнка памілаваў пухавіцкіх забойцаў

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

“Дапусьціць дзеяньне на тэрыторыі Сэрбіі дзяржаўных службаў Аўстра-Вугорскай імпэрыі для спыненьня любой антыаўстрыйскай дзейнасьці”.
Адзіны з 10-ці пунктаў ультыматуму Аўстра-Вугоршчыны ад 23 ліпеня 1914 году, які Бялград адмовіўся прыняць.