Слоган кампаніі “Гавары праўду” ад пачатку падаўся мне падазроным. Бянтэжыла наіўнасьць зробленых імі папулісцкіх крокаў, раздражняла адбрэхваньне пра “касу”, нешта не давала паверыць у шчырасьць зьбіраньня подпісаў за вуліцу Быкава. Занадта просталінейнымі падаваліся і алюзіі з Салжаніцыным ды Гаўлам. Праўда, пасьля таго, як ізноў загучалі галасы тых, хто шчыра верыць, што ў 2011 годзе ўсё вырашыць Плошча, падумалася, што інфэкцыя дысыдэнцтва занадта моцна ўкаранілася ў арганізм нашай апазыцыі, і да выздараўленьня яшчэ далёка. Да таго ж да кампаніі далучыліся людзі, якіх я шчыра паважаю і ў мяне, як і ў іншых, няма ніякіх падставаў падазраваць іх у падвойнай гульні.
Але падазрэньні мае зьмяніліся роспаччу, калі я згадала пра “Знай праўду”. Канцэптуальная партыя "Адзінства" зьявілася на досьвіткуэпохі Пуціна. Гэты франкенштэйн расейскай паліттэхналёгіі, які ўзначальваў не абы-хто, а генэрал-маёр касьмічных войскаў Пятроў (каму цікава, расейская Вікіпэдыя дае вычарпальную характарыстыку гэтай канторы), нейкім дзіўным чынам паўдзельнічала ў выбарах у Дзярждуму ў 2003-м. І не абы як, а воляю лятатрона і Вешнякова аказалася ў выбарчых сьпісах пад нумарам 1. Тады казалі, што выбарцы адназначна будуць блытаць яе зь неакрэплай тады “Адзінай Расіяй”. А вось "Союз людей за образование і науку" (СЛОН) “яблачніка” Ігрунова тады быў пад нумарам 15 (памятаеце, спадар Фядута, як выступалі на ўстаноўчым сходзе?).
Цяпер партыя “Адзінства” перайменавалася ў “Курсам праўды і адзінства” і досыць навуковай мовай даводзіць расейскаму народу пра справядлівасьць войнаў на Каўказе, паскудзтва жыда-масонаў ды амэрыканскую змову. І многія вераць.
Некаторыя ўдзельнікі Руху Наперад дагэтуль упэўненыя, што яны не займаюцца палітычнай барацьбой, хаця дастаткова проста кінуць вока на сайт кампаніі, каб зразумець, што за Рухам Наперад стаіць паўнавартасная і добра пралічаная палітычная кампанія, якая камуфлюецца “змаганьнем за праўду”. Так, думка пра ўдзел спадара Някляева ва Ўсебеларускім народным сходзе была закінутая яшчэ ў ягоным інтэрвію на сайце "Свободные новости плюс" ад 6 чэрвеня, а цяпер падаецца як “экспромт”.
Я ня маю намеру параўноўваць ідэалёгію гэтых двух рэсурсаў (www.pravdu.org і zapraudu.info), і ніяк не хачу дыскрэдытаваць дзейнасьць сапраўды шчырых і адказных актывістаў кампаніі “Гавары праўду”. Але падобнасьць рыторыкі яшчэ раз пацьвердзіла для мяне, што праўда ня можа быць манапалізаваная ніводнай палітычнай сілай; выкарыстаньне ідэі праўды ў мэтах барацьбы за ўладу адразу выбівае любога палітычнага актора з поля маральных каштоўнасьцяў.
Як толькі гэта адбываецца, праўда перастае быць праўдай.
Але падазрэньні мае зьмяніліся роспаччу, калі я згадала пра “Знай праўду”. Канцэптуальная партыя "Адзінства" зьявілася на досьвітку
Цяпер “Адзінства” даводзіць расейскаму народу пра справядлівасьць войнаў на Каўказе.
Цяпер партыя “Адзінства” перайменавалася ў “Курсам праўды і адзінства” і досыць навуковай мовай даводзіць расейскаму народу пра справядлівасьць войнаў на Каўказе, паскудзтва жыда-масонаў ды амэрыканскую змову. І многія вераць.
Праўда ня можа быць манапалізаваная ніводнай палітычнай сілай.