Глумаў. Гэта галоўная думка Вашага правасхадзіцельства, што ўсе рэформы ўвогуле шкодныя.
Круціцкі. Так, карэнныя, рашучыя; але калі нязначнае што-небудзь памяняць, палепшыць, я супраць гэтага нічога не кажу.
Глумаў. У гэткім разе то будуць не рэформы, а папраўкі, рамонцікі.
А. Астроўскі. На кожнага мудраца даволі прастаты.
Дасьледаваць пошукавыя перавагі карыстальнікаў нацыянальнага сэгмэнту сеціва — задача цікавая ня толькі для прафэсійных аптымізатараў сайтаў. Што шукае ўзброены кампутарам масавы грамадзянін сёньня, туды ўся краіна мімаволі памкнецца заўтра. Ці займаецца ён побытавымі справамі, ці шукае каханьня, ці заклапочаны агульнымі палітычнымі справамі? Пошукавыя сэрвэры дапамагаюць зразумець асаблівасьці нацыянальнага інтэрнэт-інтарэсу.
Зразумела, што для параўнаньня нельга выбіраць штосьці порнаграфічна-, эратычна-сэксуальнае, бо з такімі запытамі цяжка канкураваць. Часамі Інтэрнэт здаецца велічэзным навальным акіянам парнаграфіі, сярод хваляў якога сям-там мільгаюць выспы іншых чалавечых дзейнасьцяў. Магутны голас "матэрыяльна-цялеснага долу" гучыць паўсюль, нібы напад далёкіх хваляў. Але хто аддае яму перавагу, той у гэтую хвіліну зьнямогі — пасіўны спажывец прыемных ілюзій і ня мае намеру нікуды рухацца далёка ад кампутара. Пакіньма яго ў ягонай салодкай самоце.
Нашмат больш рэпрэзэнтатыўная выява атрымаецца, калі ўзяць запыты па тых словах, якія патрабуюць нейкай дзейнасьці. Напрыклад, калі чалавек шукае "знаёмства", ён гатовы падняцца з-за кампутара, набыць кветак альбо пафарбаваць пасмы — і ляцець... на спатканьне. А шукае ён імя кіраўніка дзяржавы: вядома, не абыякавы разепа, а дбайца пра дзяржаву. Заўтра ён возьме ў рукі плякат, сьцяг якога-небудзь значнага колеру й выйдзе на вуліцу, каб рабіць гісторыю. Альбо застанецца ў хаце назіраць, як гісторыя сама робіцца зь ім.
Гугл кажа, што апошнімі гадамі беларусы больш і больш цікавяцца рамонтам. З 2008 году "рамонт" (жоўты графік) выперадзіў "знаёмствы" (блакітны) й маніякальна-ўстойліва паўзе ўгору, нібы японец на Фудзіяму
[Графік 1.] Google. Статыстыка пошуку. Беларусь.
Прозьвішча прэзыдэнта (чырвоны графік) праблукала колькі гадоў у доле й толькі апошнімі месяцамі абуджае цікавасьць. Цікавасьць, трэба лічыць, сэзонную — як футбол і гарачае надвор'е, — выкліканую ўказам № 60 і спрэчкамі з усходнім суседам.
А сам усходні сусед? Сваімі запытамі ён малюе карціну вельмі падобную.
[Графік 2.] Google. Статыстыка пошуку. Расія.
Рамонт для расейцаў таксама цікавейшы за каханьне, а іхны Мядзьведзеў нават не вылазіць з сутарэньняў сьвядомасьці інтэрнэтызаванай публікі. Аздоба жытла як найбліжэйшы канкурэнт здаўна выклікае сердаваньне ў душах неабыякавых апазыцыйных палітыкаў. Так, экстрэмальны бэлетрыст Эдуард Лімонаў наракаў:
"Зь любасьцю сьвідравалі, клеілі, гадамі падбіралі дзьвярныя ручкі. На плян уладкаваньня лёджыі пайшоў год. Яшчэ тры — на ўсталяваньне шыбаў і шкла. За чатыры гады зваёўваюць царствы, Другая сусьветная вайна пяць доўжылася, а тут лёджыя".
Калі гэта пісаў лідэр нацыянал-бальшавікоў? У 2002-м? З таго часу сьвет цікавым чынам зьмяніўся. Набліжэньне крызісу сыграла сваю ролю. Так, шчадралюбных французаў нішто ня пройме – яны ўстойліва шукаюць рамантычнага знаёмства, а ўвага да прэзыдэнта Сарказі гайдаецца паміж ім ды нецікавым рамонтам. Зь немцамі й англасаксамі ўсё складана. Хто ў сярэдзіне, хто (як мы) напрыканцы 2000-х пачаў аддаваць перавагу супакойнаму аднаўленьню таго, што маюць, перад тымі, хто мог бы іх нечакана ашчасьціць.
Але што нам да далёкіх эўропаў і заморскіх кантынэнтаў... Пад бокам, сярод славянаў ды балтаў, робіцца самае для нашай тэмы цікавае. Гляньма, да чаго схіляюцца карыстальнікі чэскага інтэрнэту:
[Графік 3.] Google. Статыстыка пошуку. Чэхія.
Да "сэзнамак", то бок фліртаёмкіх знаёмстваў. Ніколі б не падумаў такое пра чэхаў, але, узгадаўшы Гашэкавага жаўнера Швэйка, трэба было прадбачыць. Крызіс іх, здаецца, не напалохаў; што да рамонту, ён, відавочна, неяк робіцца сам.
Дзіўна, што ў братэрскай Славаччыне карціна выяўляецца менш аптымістычная, заблытаная:
[Графік 4.] Google. Статыстыка пошуку. Славаччына.
Хто пераможа: каханьне ці рамонт? Пакуль мы назіраем за захапляльнай барацьбой мэнтальных струменяў. У любым выпадку прэзыдэнт Гашпаравіч (роўна як і чэскі Клаўс, францускі Сарказі і г.д.) – глыбока ўдоле. Нешта таго кшталту й мы зьведалі. Дарэчы, ва Ўсходняй Эўропе калісьці ў 90-х Славаччына лічылася аналягам Беларусі. Ціхмяная, невялікая, з калярытнымі кіраўнікамі. Цягам часу там мяняліся прэзыдэнты, але й цяперака, калі верыць статыстыцы пошукавай машыны, цікавасьці славакаў не адрозьніваюць іх ад беларусаў кардынальна.
Калі ўжо шукаць трывалых адэптаў рамонту, якія ня здрадзяць яму ані пры якіх абставінах, мы знойдзем іх у Прыбалтыцы – у Латвіі.
[Графік 5.] Google. Статыстыка пошуку. Латвія.
"Сьцюдзёнае мора, нардычны тэмпэрамэнт", — вымавіце вы вырак. Магчыма, так. Але побач з Латвіяй зацьвітае зусім іншымі пажаданьнямі Літва. З тым жа тэмпэрамэнтам і морам.
[Графік 6.] Google. Статыстыка пошуку. Літва.
Сёлета літоўцы абралі ўвогуле фэнамэнальную жыцьцёвую стратэгію. Больш знаёмстваў і больш рамонтаў – тады, імаверна, ніякі крызіс не напалохае.Маем відавочную паралель паміж парамі Літва — Латвія ды Чэхія — Славакія. Яны падобныя адна да аднае, маленькія, новыя краіны. Аднолькавыя ў абыякавасьці да палітыкаў. Супрацьлеглыя ў стаўленьні да пошукаў пары або спраўнага майстра. З кім параўнаць Беларусь? Толькі з самою сабою. Колішняю.
Магчыма зрабіць тут адносна нашай Бацькаўшчыны асьцярожныя пакуль, сьціплыя высновы. Падабенства да сусьветных тэндэнцыяў маем відавочнае, але тым больш нечаканыя адрозьненьні: цікавасьці беларусаў неяк трывожна хістаюцца, вібруюць. То мы палка шукаем паратунку ад уласнай адзіноты, то кідаемся на дапамогу зношаным рэчам. Калі ўзьнікае ўвага да рамонту, то ўздымаецца яна досыць хутка, быццам прагнучы абвергнуць распаўсюджанае меркаваньне аб тутэйшай павольнасьці. І, як відаць, пэрспэктывы рамонту ў якасьці ядра народнай сьвядомасьці пакуль найбліскучыя. Здаецца, што беларусы балесна адчулі экзістэнцыйную лядашчасьць свайго жыльля й заварушыліся – адрынулі забегі гульлівага сэрца й хапіліся за галаву. Быццам практычныя англасаксы, рахманыя славакі, змрочныя расейцы. Але як строма выглядае гэта: проста-такі нейкая рэвалюцыя разважнасьці!