Славутыя музыкі ды ідэйныя антыподы гэтым разам абменьваюцца думкамі наконт палітыкі і сьпёкі ў Беларусі.
СПАМПАВАЦЬ
Грышка:
Вайна інфармацыйная
Мазгі палошча нам…
Саўка:
Жара такая сільная,
Яўропе ўжо хана.
Грышка:
Мільгаюць бацькі хросныя
Ў газэтах і на тэле…
Саўка:
Ў Яўропе катастрофа,
Ну а мы сьлягка ўспацелі.
Рэфрэн (разам):
Прагнозы гавораць:
Пачатак толькі гэта.
Садом і Гамора,
Гарачае лета.
Грышка:
“Маскоўскі камсамолец”,
Жырыноўскі і Сванідзэ…
Саўка:
Но помніце: пад сонцам
Врэдна доўга нахадзіцца.
Грышка:
Цяпер ужо дакладна,
Што заказ Расеі ўраду…
Саўка:
Ва ўсіх пазасыхала ўсё,
А ў нас усё ў парадку.
Рэфрэн.
Грышка:
Што ж лепей – дыктатура
Ці ўсходняе ўварваньне?
Саўка:
Я вам рэкамяндую
Паляжаць в прахладнай ваньне.
Грышка:
І сварацца, і лаюцца,
Ліюць памыяў вёдры…
Саўка:
Ва ўсіх асвальт расплавіўся,
А ў нас – на рэдкасьць цьвёрды!