Ужо сёньня, 21 ліпеня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЗБОЛЬШАГА...


...сонечна і вельмі цёпла. Тэмпэратура: 18 — 28 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Доме прэсы ў Менску прэс-канфэрэнцыя на тэму: "Кліматычныя рэаліі лета ў Рэспубліцы Беларусь: норма ці анамалія". Пачатак аб 11.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў у Фінляндыі.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан і сакратар абароны ЗША Робэрт Гейтс у Паўднёвай Карэі.

У Нэпале парлямэнт выбірае прэм’ер-міністра.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

У 1816 годзе нарадзіўся чалавек, прозьвішча якога мы чуем па некалькі разоў на дзень, але пра самога мала што ведаем. Гэта Пoль Ройтэр, заснавальнік найбуйнейшага сучаснага ангельскага інфармацыйнага агенцтва Ройтэрз. Нарадзіўся ён у Нямеччыне, у габрэйскай сям'і і першапачатковае ягонае імя было Ізраіль Бэер Ясафат. Пачынаў кар'еру як банкаўскі работнік, пасьля хрысьціўся, зьмяніў імя і ажаніўся. Працаваў перакладчыкам у Парыжы, а тады перабраўся ў Лёндан і стварыў там адно зь першых у сьвеце агенцтва навінаў. За гэта ў Нямеччыне яму прысвоілі тытул барона і ён стаў звацца фон Ройтэр (пам. 1899).

У 1899 нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік Эрнэст Хэмінгуэй (пам. 1961), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1954.

У 1969 амэрыканскі астранаўт Нэйл Армстранг як першы землянін ступіў на Месяц. Армстранг, разам з астранаўтамі Майклам Колінзам і Эдвінам Олдрынам, зьдзейсьніў пасадку караблz "Апалён-11"на Месяцы дзень раней, 20 ліпеня 1969.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Бэльгіі — галоўнае нацыянальнае сьвята Бэльгіі. Сьвяткуецца на памятку выбару Леапольда І каралём Бэльгіі ў 1931, пасьля таго, як краіна была аб’яўленая канстытуцыйнай манархіяй з дзьвюхпалатным парлямэнтам.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Лукашэнка: Мы ніколі ня сыдзем ад Расеі".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Наконт маралі я ведаю толькі, што маральна тое, пасьля чаго ты сябе адчуваеш добра, а немаральна тое, пасьля чаго ты сябе адчуваеш дрэнна." — Эрнэст Хэмінгуэй.