Ужо сёньня, 20 ліпеня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЦЁПЛА...


...і сонечна, але не сьпякотна. Тэмпэратура: 18 — 26 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча ў малай залі к/з "Мінск" з нагоды дня народзінаў артыста. У праграме: лепшыя і новыя песьні, выступ сяброў-музыкантаў, песьні і паэзія. Кошт квіткоў ад 25 000 да 35 000.

Адкрыцьцё выставы піктарыяльнай фатаграфіі ў вялікай залі Музэю сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасьці, 47). Пачатак а 17.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў у Фінляндыі.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран сустракаецца з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам у Вашынгтоне.

Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Кірыл пачынае васьмідзённы тур па Ўкраіне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1304 нарадзіўся славуты італьянскі паэт Франчэска Пэтрарка (пам. 1374).

У 1924 годзе нарадзіўся беларускі мовазнаўца Ўладзімер Анічэнка, аўтар слоўніка мовы Францішка Скарыны.

У 1944 адбыўся няўдалы замах на жыцьцё Адольфа Гітлера падчас сустрэчы фюрэра з вайскоўцамі ў бункеры ў Растэнбургу (Усходняя Прусія). У выніку выбуху бомбы загінулі 24 чалавекі, але самому Гітлеру нічога ня сталася. Пасьля афіцыйнага паведамленьна аб раскрыцьці змовы Гітлер распарадзіўся пакараць сьмерцю каля 200 чалавек.

У 1971 нарадзіўся Зьміцер Вайцюшкевіч, беларускі сьпявак і музыкант.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнарожны дзень шахматаў.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Акудовіч: каго б зь беларусаў я выправіў на Месяц першым?"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Шахматы — гэта жыцьцё" — Бобі Фішэр.

"Шахматы — гэта маё жыцьцё. Але маё жыцьцё — гэта ня шахматы" — Анатолі Карпаў.

"Шахматы для мяне — гэта мастацтва" — Аляксандар Алехін.

"Шахматы — гэта найбольш вытанчанае марнатраўства чалавечага інтэлекту, калі не лічыць дзейнасьці рэклямных агенцтваў" — Рэйманд Чандлер.