Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ГОРАЧА...
...і з дажджамі. Тэмпэратура: 25 — 33 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Канфэрэнцыя прадпрымальнікаў зь Беларусі і Ўкраіны на тэму "Прадпрымальнік і дзяржава: рэаліі і пэрстэктывы". Менск, гатэль "Эўропа", пачатак а 11.00.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
У Ханоі дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан сустракаецца зь міністрамі замежных справаў Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Усходняй Азіі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1855 памёр Тамаш Зан, беларускі і польскі паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, прыродазнавец (нар. 1796).
У 1893 нарадзіўся расейскі паэт Уладзімір Маякоўскі (пам. 1930).
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень мора ў Японіі.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Зьезд беларусаў сьвету. Сустрэча з прадстаўнікамі ўлады".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Вашу мысль,
мечтающую на размягченном мозгу,
как выжиревший лакей на засаленной кушетке,
буду дразнить об окровавленный сердца лоскут:
досыта изъиздеваюсь, нахальный и едкий.
У меня в душе ни одного седого волоса,
и старческой нежности нет в ней!
Мир огромив мощью голоса,
иду — красивый,
двадцатидвухлетний."
Уладзімір Маякоўскі, пачатак паэмы "Облако в штанах" (1914-1915).