Атунбаева: Бішкек не адмаўляецца ад экстрадыцыі Бакіева

Курманбек Бакіеў

Улады Кіргізстану ня маюць намеру адмаўляцца ад плянаў па экстрадыцыі былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева і яго малодшага сына Максіма.

"Экстрадыцыя сам па сабе працэс вельмі складаны, і ў нас ёсць свой плян дзеяньняў, але для гэтага нам неабходныя кансультацыі сур'ёзных юрыдычных кампаніяў", - заявіла журналістам прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева.

Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў знаходзіцца цяпер у Беларусі.