Мэрыя ўкраінскага гораду Чарнігава адмяніла заплянаванае раней паседжаньне арганізацыйнага камітэту міжнароднага фэсту Be Free (Будзь вольным) з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады. Ніякіх матываў пры гэтым яна не падала. Пасьля гэтага беларускія арганізатары Be Free вымушаныя былі заявіць, што фэст, які плянаваўся на 21-22 жніўня, не адбудзецца.
Беларускі арганізатар Be Free Віталь Супрановіч паведаміў, што падрыхтоўка да фэсту ў Чарнігаве вялася ад Новага году, практычна ўвесь гэты час арганізатары мы кантакт зь мясцовай уладай.
«На месцы шукалі апаратуру, партнэраў і гэтак далей. Зараз зразумець, што там адбываецца, нам цяжка. Раней у арганізацыі ніякіх праблемаў не паўставала. Пляцоўка ў Чарнігаве цалкам адпавядала нашаму бачаньню правядзеньня фэсту».
Фэст Be Free праводзіцца з 2007 году ў розных гарадах Украіны — у Луцку, Львове, Чарнігаве. Мэта фэсту — аб’яднаць лепшыя рок-праекты і публіку суседніх краінаў ідэяй свабоды, а таксама прыцягнуць увагу да сучаснай рок-сцэны ў Беларусі. Сёлета да фэсту рыхтаваліся 20 маладых і вядомых гуртоў зь Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Віталь Супрановіч гэтак ацэньвае пра магчымыя прычыны адмовы мэрыі Чарнігава:
«Тут і агульная зьмена ўлады ва Ўкраіне. І, напрыклад, у Чарнігаве ўвосень пройдуць мясцовыя выбары. Там адбудуцца выбары мэра і мясцовай рады. Верагодна, што тамтэйшыя ўлады палохаюцца, каб ня здарылася таго, чым іх могуць пасьля папракаць палітычныя канкурэнты».
У мэрыі Чарнігава не камэнтуюць сваё рашэньне, абяцаюць толькі прыслаць пісьмовы адказ арганізатарам фэсту. Сытуацыю камэнтуе чарнігаўскі актывіст Пётра Антоненка:
«Рэальна такія акцыі не пасуюць нашай уладзе. Не пасуюць паводле фармату. Бо фэст мае выразную палітычную афарбоўку, і гэта не сакрэт. У межах фэстывалю былі і дыскусіі, і распаўсюд літаратуры, і імпрэзы палітычнага пляну. Так і трэба на такіх фэстывалях.
Як кажуць, палітычны характар фэстывалю не падыходзіць нашай уладзе. Вось і ўсё. Іншых рэальных прычынаў няма».
Пётра Антоненка зазначыў, што з прыходам ва Ўкраіне новай улады наагул зьмянілася ў горшы бок стаўленьне ня толькі да масавых акцыяў, але й да свабоды слова:
«Я думаю, што гэта зьвязана з палітычнымі пераменамі ў нас ва Ўкраіне з прыходам новай улады — новай старой, як мы тут называем. Бо гэтая ўлада ўжо была — Януковіч жа быў прэм’ерам. Увогуле мы называем гэтую ўладу „посткучмаўскім рэжымам“ — „Кучма-2“. Прыйшла старая ўлада, і ўсё зь ёй зараз зьвязана. У нас багата такіх пераменаў ня ў лепшы бок. Свабода слова згортваецца. І ў палітычным пляне пачынаюць перасьледаваць удзельнікаў мітынгаў, пікетаў. Усё ідзе ў такім рэчышчы — у рэчышчы згортваньня дэмакратычных свабодаў ва Ўкраіне».
Беларускі арганізатар Be Free Віталь Супрановіч паведаміў, што падрыхтоўка да фэсту ў Чарнігаве вялася ад Новага году, практычна ўвесь гэты час арганізатары мы кантакт зь мясцовай уладай.
«На месцы шукалі апаратуру, партнэраў і гэтак далей. Зараз зразумець, што там адбываецца, нам цяжка. Раней у арганізацыі ніякіх праблемаў не паўставала. Пляцоўка ў Чарнігаве цалкам адпавядала нашаму бачаньню правядзеньня фэсту».
Фэст Be Free праводзіцца з 2007 году ў розных гарадах Украіны — у Луцку, Львове, Чарнігаве. Мэта фэсту — аб’яднаць лепшыя рок-праекты і публіку суседніх краінаў ідэяй свабоды, а таксама прыцягнуць увагу да сучаснай рок-сцэны ў Беларусі. Сёлета да фэсту рыхтаваліся 20 маладых і вядомых гуртоў зь Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Віталь Супрановіч гэтак ацэньвае пра магчымыя прычыны адмовы мэрыі Чарнігава:
Верагодна, што тамтэйшыя ўлады палохаюцца, каб ня здарылася таго, чым іх могуць пасьля папракаць палітычныя канкурэнты.