Віцебскі сябар КХП БНФ галадуе на знак пратэсту супраць незаконных, на яго думку, затрыманьняў і судовых прысудаў. Ён распачаў галадоўку 9-га ліпеня, знаходзячыся пад вартай у ізалятары часовага ўтрыманьня.
Сёньня Сяргея Каваленку, які ўжо пятыя суткі трымае галадоўку, пад вартай прывезьлі ў Кастрычніцкі райсуд, дзе быў заплянаваны разгляд ягонага пазову супраць рэдакцыі газэты "Віцьбічы" і старшыні гарвыканкаму Віктара Нікалайкіна.
Папрасіўшы скарыстаць тэлефон аднаго з прысутных у судзе, актывіст толькі цяпер змог паведаміць пра галадоўку пратэсту, якая, мяркуючы па ўсім, даецца яму нялёгка:
"Гэта пратэст. З самага першага дня. Супраць умоваў утрыманьня, перасьледу і таго, што мяне асудзілі на тры гады. І буду галадаваць, пакуль мяне ня вызваляць".
Сяргей Каваленка не канкрэтызаваў, пра якое вызваленьне йдзе гаворка. У ізалятары часовага ўтрыманьня яму засталося адбыць 5 сутак — паводле рашэньня Першамайскага РАУС ён быў зьмешчаны пад варту на 10 сутак 9-га ліпеня. Афіцыйная прычына — парушэньне рэжыму падчас умоўнага пакараньня. Тры гады "ўмоўна" — гэта значыць без утрыманьня ў карных установах — Сяргею Каваленку прысудзілі за вывешваньне сьцяга на галоўнай гарадзкой ёлцы і непадпарадкаваньне міліцыянтам падчас затрыманьня 7-га студзеня.
Парушэньнем рэжыму стала спазьненьне дахаты. Міліцыянты склалі пратакол пра тое, што ён вярнуўся дахаты пазьней за 21-ю гадзіну. Маці актывіста Лідзія Каваленка кажа, што парушэньне было справакавана — міліцыянты сачылі, калі Сяргей вернецца, і проста не пускалі яго ў пад'езд, пакуль ня выйшаў кантрольны час.
Сваякі непакояцца, што зафіксаваныя парушэньні могуць пацягнуць за сабой зьмену пакараньня для Сяргея Каваленкі: замест умоўнага яму могуць прысудзіць "хімію" ці нават турэмнае зьняволеньне. Малодшы брат актывіста, Віталь Каваленка, упэўнены, што апошнія разы Сяргея затрымлівалі з надуманых прычын:
"Судзілі за дробнае хуліганства, а затрымлівалі звычайна напярэдадні сьвятаў. Перад 9-м траўня так было, перад 3-м ліпеня і вось зараз перад "Славянскім базарам". Усё гэта надуманыя абвінавачаньні, перасьлед і псыхалягічны ціск, я так лічу. Таму што баяцца ягоных акцый — акцый зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, я так лічу. Таму і затрымліваюць".
Віталя Каваленку, як і брата, таксама затрымлівалі напярэдадні сьвяточных імпрэзаў. Якраз мінулай ноччу ён выйшаў з ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе адбываў 5 сутак арышту нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы.
За тое самае апошнія разы вінавацілі і Сяргея Каваленку. Але сёньня ён быў выкліканы ў Кастрычніцкі райсуд зь іншай прычыны: актывіст сам ініцыяваў судовы працэс з нагоды таго, што ў гарадзкой газэце "Віцьбічы" 12-га студзеня быў надрукаваны артыкул "Каму дрэнна, калі нам добра". На думку Сяргея Каваленкі, у артыкуле ўтрымліваюцца паклёпніцкія зьвесткі. Зьявіўся ён у друку якраз пасьля нарады ў гарвыканкаме, дзе старшыня Віктар Нікалайкін абмеркаваў з журналістамі ўчынак актывіста, які вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на гарадзкой ёлцы падчас навагодняй імпрэзы на плошчы Перамогі.
Сёньня на судзе Сяргей Каваленка заявіў, што яму трэба замовіць паслугі адваката, і працэс быў перанесены на 23-га ліпеня.

Гэта пратэст. З самага першага дня...