Новая перадача сэрыі "Паштовая скрынка 111".
Эфір 14 ліпеня 2010 году
Адной з галоўных тэмаў у нашай ліпеньскай пошце застаецца крызіс у беларуска-расейскіх дачыненьнях. Узаемныя папрокі, прэтэнзіі, абвінавачаньні і нават зьнявагі на працягу некалькіх мінулых месяцаў сталі звыклай зьявай у дыялёгу Масквы і Менску.
З гэтай тэмы і пачну сёньняшнюю размову. Наш слухач Cтаніслаў Тунік зь вёскі Шупейкі Сьветлагорскага раёну, разважаючы пра вытокі і наступствы спрэчак так званых "саюзьнікаў", піша:
"Калі ўжо Беларусь і Расея перастануць высьвятляць адносіны? Увесь час у іх канфлікты — то газавыя, то нафтавыя, то мытныя. Чаму нельга спакойна і памяркоўна прыйсьці да згоды? Няўжо абавязкова вырашаць усё праз ультыматумы?
Асабіста я на падставе апошніх сварак зрабіў наступную выснову. Уся справа ў тым, што існуе такі тып кіраўнікоў, якія ўмеюць толькі дзяліць, а вось памнажаць ня могуць. Да такіх кіраўнікоў належыць і Лукашэнка. Танныя расейскія нафта і газ прыносілі ў беларускі бюджэт чвэрць усіх даходаў. Вось іх ён бяздумна і дзяліў, пры гэтым нічога не памнажаючы.
Віна Расеі і ейнага кіраўніцтва ў тым, што яны спрыялі станаўленьню прэзыдэнта-ўтрыманца. А ўтрыманцы заўсёды наравістыя, незгаворлівыя. Адвучыць іх ад "халявы" вельмі складана. Думаю, нават немагчыма".
Адвыкаць ад утрыманства, відавочна, давядзецца, спадар Станіслаў. Спадзяваньняў на тое, што Расея пад уплывам істэрычных пратэстаў і ўльтыматумаў зьменіць сваю цяперашнюю прагматычную палітыку адносна Беларусі — фактычна ніякіх. А знайсьці іншую крыніцу такіх жа шматгадовых шчодрых вонкавых субсыдыяў — немагчыма. Заходнія фінансавыя інстытуты даваць крэдыты гатовыя (і даюць іх), але толькі пад цьвёрдыя гарантыі таго, што пазыкі будуць вернутыя своечасова і з прадугледжанымі працэнтамі.
Наш слухач Іван Жбіноўскі зь Ліды зьвяртаецца на "Свабоду" з пытаньнем, якое цікавіць і многіх іншых людзей сталага веку, якія на пачатку 90-х гадоў страцілі свае грашовыя ўклады ў савецкім Ашчадным банку. Спадар Іван піша:
"Цікава, чаму ў праграме апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта няма пункту аб вяртаньні нашых страчаных ашчаджэньняў? За такіх кандыдатаў мы галасаваць ня будзем.
А вось калі Лукашэнка пачне вяртаць нашы грошы (у разьліку за 1 савецкі рубель 1 даляр), тады мы ўсе дружна за яго прагаласуем. Рабіць гэта трэба ўжо з восені, пачынаючы з тых пэнсіянэраў, якім 70 год або болей. Нам чакаць ужо няма калі. Такія грошы ў дзяржаве знайсьці можна: дастаткова адмовіцца ад будаўніцтва нікому не патрэбных палацаў спорту альбо атамнай станцыі, небясьпечнай для навакольнага асяродзьдзя. Зрабіце так, таварыш Лукашэнка, і тады застаняцеся прэзыдэнтам і надалей, пакуль не падрасьце ваш Коля.
А апазыцыі мы раім тэрмінова ўнесьці ў свае праграмы пункт аб вяртаньні грашовых укладаў. Можа, тады ў яе і зьявяцца якія-небудзь шанцы".
Афіцыйна выбарчая кампанія ў Беларусі, спадар Іван, яшчэ не пачалася, таму фармальна няма ні кандыдатаў на прэзыдэнта, ні іхных падрабязных праграмаў. Усё гэта зьявіцца крыху пазьней, калі Аляксандар Лукашэнка дазволіць даць старт кампаніі.
Разьлічваць на тое, што дзейны прэзыдэнт раптам пасьля 16-ці год адумаецца і пачне вяртаць пэнсіянэрам іхныя страчаныя два дзесяцігодзьдзі таму грошы, наўрад ці выпадае. Эканамічная сытуацыя ў Беларусі сёньня значна больш складаная, чым, напрыклад, пяць год таму, падчас папярэдняй кампаніі. Але нават тады, маючы ў бюджэце нямала свабодных грошай, Аляксандар Лукашэнка накіроўваў іх зусім не на кампэнсацыі ашуканым укладчыкам, а менавіта на будаўніцтва лядовых палацаў. І на вынікі падліку выбарчых бюлетэняў (калі вы, спадар Іван, памятаеце) гэта зусім не паўплывала.
Тэма страчаных грашовых укладаў турбуе і нашага слухача з латвійскага горада Екабпілса Фёдара Лапцева. У сьветлагорскім аддзяленьні Ашчаднага банку ён у свой час трымаў 4 000 савецкіх рублёў — немалую, як на той час, суму. Марыў вярнуцца ў Беларусь. Але ў Латвіі так і застаўся. І вось ужо восем гадоў піша ва ўсе беларускія інстанцыі, каб вярнуць свае грошы. Што з гэтага атрымалася? Цытую ліст слухача:
"Напісана 26 зваротаў, у тым ліку 13 — на імя Лукашэнкі. Ніводзін ліст на стол прэзыдэнту ня трапіў. Я тройчы прасіўся на прыём да кіраўніка Беларусі. Адказ заўсёды адзін: няма магчымасьці. Словам, паўсюль — непрабівальная сьцяна. Лягчэй было прабіцца ў нямецкі гарнізон у якасьці партызанскага разьведчыка, чым на прыём да Лукашэнкі.
Мяне шакуе гэтая непавага, бесчалавечнасьць з боку беларускіх чыноўнікаў. Нас, старых людзей, якія былі так падманутыя дзяржавай, засталося зусім няшмат — можа, які 1 працэнт ад усяго насельніцтва. Дык чаму не аддаць гэтыя "грабавыя" хоць перад сьмерцю? Вунь Украіна значна бяднейшая за Беларусь, а савецкія ўклады кампэнсавала. Дык дзе ж ваша сумленьне, беларускія чыноўнікі?".
Відавочна, спадар Фёдар, разьлік на тое, што вам удасца нешта спагнаць зь беларускай дзяржавы, яшчэ больш прывідны, чым спадзяваньні беларускага грамадзяніна Івана Жбіноўскага зь Ліды. З былымі суграмадзянамі, якія выехалі за мяжу, у Беларусі па старой савецкай завядзёнцы не прынята надта лічыцца. Ведаю, што многія зь іх, у свой час усё жыцьцё адпрацаваўшы ў Беларусі, цяпер безвынікова дабіваюцца ад беларускай дзяржавы сумленна заробленай пэнсіі.
Наступны кароткі ліст даслаў нам Алег Сьмяшкоў з Магілёва. Разважаючы пра настроі, якія пануюць сёньня ў беларускім грамадзтве, ён піша:
"Ёсьць нейкі подых, няўлоўнае адчуваньне ў беларускім паветры: хутка нешта павінна зьмяніцца. Надта ўжо надакучыў ГЭТЫ ўсім. Але адначасова ёсьць у грамадзтве і страх перад магчымымі зьменамі. Што зробіш, такі ўжо, як цяпер кажуць, мэнталітэт нашага народа. Паволі ён мяняецца, але ня раптам, не ў адно імгненьне. Зь іншага боку, ёсьць і апасеньне: вось прыйдзе да ўлады нехта іншы — а ці ня стане яшчэ горш? Але надзея ўсё ж застаецца".
Сучасны стан беларускага грамадзтва цікавіць і нашага даўняга сябра Мікалая Волчыка зь вёскі Зіновічы Пружанскага раёну. Вось што ён піша на гэтую тэму ў сваім апошнім лісьце:
"Падзяляю погляды тых палітолягаў, якія мяркуюць, што ў нас сфармаваўся нейкі сярэднестатыстычны грамадзянін, які разумее: афіцыйная ідэалёгія рэжыму, ягоная моўная эквілібрыстыка, паводзіны лідэра ў прыватным жыцьці, "раскрутка" ў афіцыйных мэдыях Колі — усё гэта няшчыра і фальшыва, напусканьне туману ў галовы. Але ўзмоцнены кантроль над грамадзтвам, зьнішчэньне ці абмежаваньне незалежных СМІ, маргінальнасьць абываталя, немагчымасьць "гаўкнуць" у адказ на розную туфту змушаюць грамадзяніна найперш думаць пра ўласны лёс, а не пра лёс Бацькаўшчыны.
Няма ў грамадзтве нацыянальнай ідэі, грамадзянскай супольнасьці, якая б згуртоўвала дзеля абароны канстытуцыйных правоў ці хоць бы ўласнага гонару. Існуе палярызацыя паводле ідэалягічнай прыкметы. Ёсьць полюсы — незалежніцкі, праэўрапейскі, прарасейскі. Асноўная частка грамадзянаў адаптуецца да рэаліяў сёньняшняга жыцьця. І нам наканавана быць зь ім яшчэ доўга".
Звычайна людзі ня хочуць нічога мяняць, калі іхнае матэрыяльнае становішча паляпшаецца ці, прынамсі, застаецца на нейкім стабільна прымальным узроўні. На працягу апошніх пяці-сямі гадоў у Беларусі так і адбывалася. Гэты пэрыяд, аднак, мінуў. Праўда, улада абяцае, што да канца году сярэдні заробак беларусаў узьнімецца да 500 даляраў, але ў гэтае абяцаньне мала вераць нават самі прадстаўнікі ўлады.
Аўтар наступнага ліста Віктар Макарэвіч зь вёскі Няровы Валожынскага раёну адгукнуўся на званок слухачкі, якая абуралася тым, што шэраг грамадзкіх актывістаў зьбіраў подпісы за перайменаваньне адной з вуліц у цэнтры Менску ў вуліцу Васіля Быкава. Маўляў, на гэта спатрэбіцца шмат бюджэтных грошай. Спадар Віктар з нагоды пачутага піша:
"Калі ў Менску ўлады пераназывалі праспэкт Машэрава ў Пераможцаў ці праспэкт Скарыны ў Незалежнасьці — дык гэтая грамадзянка адмоўчвалася. А тут раптам такое апантанае падхалімства… Васіль Быкаў — гонар беларускай нацыі, ён варты ня толькі вуліцы. І на такую справу ніякіх бюджэтных сродкаў не шкада. Тым больш што грошы на гэта, наколькі я магу меркаваць, патрэбны не такія ўжо і вялікія".
Сапраўды, спадар Віктар, грошы гэтыя — несувымерныя з тымі выдаткамі, якія дазваляе сабе дзяржава, напрыклад, дзеля пампэзных вайсковых парадаў альбо будаўніцтва лядовых палацаў.
І на заканчэньне — адметны выпадак зь сёньняшняга школьнага жыцьця, які апісаў у сваім лісьце на "Свабоду" Лявон Карповіч зь вёскі Лунна Мастоўскага раёну. Ён паведамляе:
"Жыцьцё прыносіць усё новыя сюрпрызы. І часта зусім не прыемныя. Нядаўна шакаваў мяне дзёньнік унука, які вучыцца ў адной з гімназій ў Горадні. Сам дзёньнік выдадзены на беларускай мове. Але ў ім настаўніца (клясная кіраўніца) адзінаццаць разоў зрабіла адзін і той жа запіс (цытую): "Заполняй дневник на русском языке".
Ці ня вартыя гэтыя настаўніца і вучань, каб пра іх даведалася ўся краіна (а можа, і за яе межамі?).
Наўрад ці варта абвінавачваць гэтую настаўніцу ў непрыхільнасьці да беларускай мовы, спадар Лявон. Вінаватая не яна, а тыя, хто вызначае моўную палітыку ў сыстэме адукацыі. Гімназія, як можна меркаваць, расейскамоўная (як і амаль усе іншыя і ў Горадні, і ўвогуле ў Беларусі). І настаўніца проста агучвае агульныя патрабаваньні. А вось цьвёрдасьці, прынцыповасьці і ўпартасьці вашага ўнука, выяўленым у гэтай сытуацыі, можна толькі пазайздросьціць.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на "Свабоду". З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма "Паштовая скрынка 111" выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by