Віталя Каваленку асудзілі на 5 сутак

Віталь Каваленка

Малодшы брат вядомага віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі трапіў на вока міліцыі за тое, што таксама браў удел у апазыцыйных акцыях зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Віталь Каваленка пэўны, што яго зьмясьцілі пад арышт, каб прадухіліць новыя верагодныя акцыі.

Чыгуначны райсуд Віцебску вынес рашэньне, узяўшы пад увагу толькі сьведчаньні міліцыянтаў, якія затрымалі Віталя 7 ліпеня нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы.